+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Случчане патрабуюць добраўпарадкаваць вуліцу Якуба Коласа

Глыбокія яміны, патрэсканы асфальт, пакрыўленыя і месцамі паваленыя платы, адсутнасць свету ўначы робяць гэтую вуліцу не толькі непрывабнай, але і небяспечнай для пражывання жыхароў і пешых вандроўнікаў.

Звычайна вуліцам прысвойваюць прозвішчы выбітных людзей, каб ушанаваць іх памяць. З асаблівай ўвагай ставяцца да тых, хто ўпісаў свой радок у гісторыю роднага краю. Імя Якуба Коласа знаёма кожнаму беларусу з маленства. Вуліцу з яго прозвішчам можна знайсці ў кожным горадзе і вёсцы Беларусі, нават там, дзе Канстанцін Міхайлавіч ніколі не быў.
Слуцк жа знакаміты паэт не толькі наведваў, але і працаваў тут амаль месяц на палітыка-педагагічных курсах: выкладаў методыку і граматыку роднай мовы. Адбылося гэта ў ліпені 1923 года. Па ўспамінах сведкаў, Якуб Колас атрымаў добрыя ўражанні ад дапытлівых случчан-слухачоў, на адным з літаратурных вечароў у Слуцку першы раз чытаў «Новую зямлю».
Здавалася б, удзячны Слуцк павінен быў па-сапраўднаму ўшанаваць памяць пісьменніка. Ды здарылася іншае. Імем Якуба Коласа назвалі адну з вуліц, што месціцца ў прыватным сектары, а знешні выгляд вуліцы не ўшаноўвае, а зневажае Памяць аб выбітным беларускім пісьменніку.
Глыбокія яміны, патрэсканы асфальт, пакрыўленыя і месцамі паваленыя платы, адсутнасць свету ўначы робяць гэтую вуліцу не толькі непрывабнай, але і небяспечнай для пражывання жыхароў і пешых вандроўнікаў. Само імя вядомага аўтара «Новай зямлі» на некаторых шыльдах падаецца на рускай мове.
 Па гэтай вуліцы асобы юнага ўзросту раніцой спяшаюцца ў 8-ю школу, дзе іх вучаць ганарыцца выбітным беларусам, а ў другой палове дня з асцярогаю вяртаюцца дадому па ямінах гэтай жа цёмнай напаўразбуранай вуліцы.
У лістападзе 2014 года актывісты кампаніі «Гавары праўду» урэшце звярнулі ўвагу на своеасаблівы здзек з памяці пісьменніка ў Слуцку. Хутка былі сабраныя каля 200 подпісаў пад калектыўным зваротам случчан з патрабаваннем добраўпарадкаваць вуліцу і не здзеквацца з памяці аб пісьменніку. Пасля заканчэння збору подпісы будуць перададзены ў Слуцкі райвыканкам. Плануецца даслаць у райвыканкам не меньш за 200 подпісаў.
Спадзяемся, што калектыўная думка гараджан прымусіць кіраўніцтва горада прыняць захады па навядзенню парадку на вуліцы, якая носіць імя беларускага адраджэнца.
Новы час

26 ноября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета