+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Слуцк. Вежы. Звольненая аператар адкорма цялят адноўлена на працы.

8-10-га студзеня 2014г ў судзе Слуцкага раёна адбылося разгляданне справы аб незаконным звальненні аператара па адкорму жывёлы Жураўлевіч Тамары Дзмітрыеўны.

zyravlevich

Адказчык — РСУП “Саўгас Слуцк”.

Ісціца патрабавала аднавіць на працы, аплаціць прымусовы прагул з часу звальнення (15 лістапада) і выплаціць 10 мільёнаў кампенсацыі маральных страт. Судовы іск быў складзены пры дапамозе Зінаіды Цімошак — праваабаронцы і кіраўніка Слуцкага офіса кампаніі “Гавары праўду”, і юрыста грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”.

Паколькі падставай для звальнення жанчыны з’яўлялася заканчэнне сфабрыкаванага з тэрмінам на адзін год кантракта, які работніца не падпісвала, галоўнай задачай і было дабіцца прызнання кантракта незаконным і несапраўдным. Ужо падчас суда высветлілася, што ў аддзеле кадраў шмат такіх сумніўных кантрактаў.

Справа гэтая – надта цікавая і павучальная.

У ходзе судзебнага разбіральніцтва высветлілася, што пры звальненні чалавека з працы былі не толькі парушаны нормы працоўнага заканадаўства, але нават мелі месца шматразовыя парушэнні ўгалоўнага заканадаўства начальнікам аддзела кадраў саўгаса:

— фабрыкацыя дакументаў (кантрактаў),

— вырыванне лістоў з іньшых дакументаў,

— падціранне дат на дакументах і іньшыя.

Гісторыя тым больш сумная, што начальнік аддзела кадроў – жонка дырэктара саўгаса.

Тэрмін працы кожнага ў гэтым саўгасе – каля 25 гадоў. У паказальным саўгасе, які быў створаны для чарнобыльскіх перасяленцаў, штогод ладзіліся розныя семінары абласнога і рэспубліканскага значэння. Нікога з начальства не цікавіла, што саўгас фактычна ператварыўся ў феадальную вотчыну мужа і жонкі, ў якой не дзейнічала рэспубліканскае працоўнае заканадаўства.

А як інакш можна назваць прадпрыемства, калі  на пытанне пракурора: «Якім артыкулам Працоўнага кодэкса Вы карысталіся, звальняючы чалавека з работы”, — начальнік аддзела кадраў Ачапоўская С. У. адказала: “ Не ведаю, я – не юрыст”.

У канцы гэтага судовага паседжання С. Ачапоўская ўсё-такі агучыла сапраўдную прычыну бесталковага і безпадстаўнага звальнення Жураўлевіч Тамары: барацьба Жураўлевіч за прыватызацыю свайго дома, ў якім яна пражыла 11 гадоў.

На працягу многіх гадоў сяляне з пасёлка Вежы спрабавалі прыватызаваць індывідуальныя дамы. Закон ім гэта дазваляе, але супраціўляўся дырэктар саўгаса Ачапоўскі В. М.

У пачатку кастрычніка 2013г. жыхары аграгарадка Вежы, напалоханыя тым, што іх жыллё стане арэндным, за дапамогай звярнуліся да юрыстаў ў Цэнтр па правах чалавека і кампані “Гавары праўду”. Падчас прыезда сабралася больш за 30 чалавек мясцовых жыхароў, якіх пасля спрабавалі нават абвінаваціць ў незаконным масавым мерапрыемстве. Прыкладна праз тыдзень і была звольнена цялятніца з аператыўнай хуткасцю і з мноствам парушэннях працоўнага заканадаўства.

vezy1

vezy

На судзе прысутнічалі дзяржаўны адвакат і пракурор.

У прадстаўленых начальнікам аддзела кадраў у  дакументах была такая блытаніна, што было цяжка разбірацца і суду, і пракурору.

Пасля мноства перапынкаў, якія даваліся Софьі Ачапоўскай для таго, каб яна мела магчымасць даставіць неабходныя дакументы суду, якія яна ўвесь час чамусьці забывала ў кабінетах сваёй канторы, начальнік аддзела кадраў заявіла, што частка гэтых дакументаў спалена.

Заслухаўшы ісціцу, сведкаў, адваката і пракурора, суд прызнаў іскавыя патрабаванні абгрунтаванымі.

10 студзеня 2014 г. судом было вынесена рашэнне:

zyravlevich_sud_reshenie1

zyravlevich_sud_reshenie2

zyravlevich_sud_reshenie3

“Журавлевич Т. Д. восстановить на прежнее место работы — оператором по откорму крупно – рогатого скота, взыскать в ее пользу с РСУП «Совхоз Слуцк» средний заработок за время вынужденного прогула в размере 8546550 рублей, а также компенсацию морального вреда в сумме 2 миллиона белорусских рублей»…

Апрача гэтага саўгас «Слуцк” павінен будзе ваплаціць на карысць Мінскай абластной калегіі 780000 рублёй, дзяржаўную пошліну ў суме 1207300 рублёй і 23.500 рублёў, звязаных з расходамі суда.

Таксама суд вынес прыватнае азначэнне ў адрас кадравай службы РСУП “Слуцк”.

Зінаіда Цімошак, “Гавары правўду”

11 января 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета