+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Смерць удзельніка кінапаказу

Слуцкія грамадскія актывісты смуткуюць па прычыне смерці случчаніна Люшні Мікалая Цімафеевіча, удзельніка кінапаказу пра Слуцкае паўстанне,  і выказваюць спачуванне яго родным і блізкім.

Мікалай Цімафеевіч пражыў 76 гадоў. Украінец па нацыянальнасці, паважаў і любіў беларускую мову і гісторыю. Жыў у Слуцку на вуліцы Якуба Коласа, якая з 2006 года знаходзілася ў аварыйным становішчы. Восенню 2006 года вуліцу раскапалі для правядзення газаправода, райвыканкам сабраў з людзей грошы на добраўпарадкаванне і аформіў іх як ахвяраванні на суботнік (па 465 тысяч беларускіх рублёў, як складалі прыкладна 300 даляраў у тыя часы).

У жніўні 2013 года пажылы чалавек звярнуўся у грамадскую прыёмную “Гавары праўду”, сабраў 33 подпісы з жыхароў, дабіўся пачатку добраўпарадкавання. Абураўся з прычыны зняважлівых адносін  слуцкага начальства да памяці беларускага пісьменніка, у гонар якога названа вуліца.

lushnay

Цікавіўся гісторыяй Случчыны, марыў пра ажыўленне дзейнасці Таварыства Беларускай Мовы ў Слуцку. Прымаў удзел у кіналекторыі, прысвечаным памяці Слуцкаму паўстанню 23 лістапада 2013 года. Пад час апытвання міліцыянтамі вёў сябе вельмі годна, выказваў абурэнне з нагоды міліцэйскага налёту на культурнае мірнае мерапрыемства, спрабаваў абудзіць у міліцыянтаў пачуццё сораму за іх учынак.

razgon_kino

Пасля быў адзін з 8 падпісантаў індывідуальных заяў да Слуцкага пракурора, складзеных пры дапамозе праваабаронцаў,  з просьбай пакараць вінаватых у парушэнні культурных правоў.

prokuroru_lushyay

lushnay_prokuroru

Быў вельмі ўзрушаны падзеямі, звязаным з  судом супраць мяне, хацеў выступіць сведкам на судзе, каб бараніць мяне. Не паспеў.

Хуткая дапамога, якую вызвала дачка, не забрала своечасова ў бальніцу. Дачка лічыць, што калі б дапамога была аказана своечасова і кваліфікавана, мог бы яшчэ жыць.

Такіх людзей у Слуцку няшмат.

Дарэчы, пад час налёту міліцыянтаў на Казловічскі дом культуры я ледзве не на каленях прасіла начальніка аховы правапарадку Слуцкага РАУС Шклярэўскага Дзмітрыя Міхайлавіча не чапаць, не весці допытаў пенсіянераў, якім больш за 70 гадоў. Паколькі гэта магло прывесці да пагаршэння іхняга стану здароўя. Як ў ваду глядзела.

Зінаіда Цімошак, «Гавары праўду»

27 декабря 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета