+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

South Park зняў серыю пра Беларусь (відэа)

Галоўная тэма новага эпізоду знакамітага мультсерыялу South Park — Беларусь, Хрыстос, а таксама ўжыванне забароненых прэпаратаў знакамітымі фігурамі. 

У серыі беларуская мова нагадвае кітайскую, а Хрыстос аказваецца не ў курсе, дзе знаходзіцца краіна, хаця пазней выходзіць на перамовы з беларускім урадам.

13-я серыя 16-га сезону South Park выйшла (па беларускім часе) уночы на 1 лістапада, паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі. Яна пачынаецца з таго, што расчараваныя ў Хрысце амерыканцы здымаюць з рук бранзалецікі з пытаннем «Што зрабіў бы Ісус?». У Злучаных Штатах гэтыя бранзалецікі вельмі папулярныя.

Адзін з галоўных персанажаў мульціка, Стэн, адмаўляецца здымаць бранзалецік. На яго звяртаюць вялізную ўвагу па ўсёй краіне, запрашаюць у тэлешоў, але пазней высвятляецца, што Стэн хлусіць: бранзалецік ён спачатку зняў, а пасля склеіў.

Каб выратаваць імідж ён адпраўляецца да французскіх навукоўцаў, якія папярэдне выкрылі, што Хрыстос ужываў забароненыя прэпараты, каб здзяйсняць цуды (менавіта з-за гэтага па версіі серыялу амерыканцы і пачалі адмаўляцца ад бранзалецікаў).

Стэн прапануе Езус ратаванне: звярнуцца да праблемы беларускіх фермераў, які ў гэты момант занятыя змаганнем з беларускім урадам.

«А дзе Бе-л-русь», — пытае Хрыстос?

«Менавіта, людзі нават не ведаюць, дзе Беларусь знаходзіцца!» — кажа Стан. Езус і Стан адпраўляюцца на фабрыку, дзе робяць бранзалеты, каб «заснаваць новы рух» у падтрымку беларускіх калгаснікаў.

Пазней Хрыстос адпраўляецца ў саму Беларусі, дзе «вядзе перамовы з урадам», каб скончыць супрацьстаянне. Аднак у той момант, калі Хрыстос у простым эфіры дае інтэрв’ю амерыканскаму тэлебачанню, беларусаў расстрэльваюць з танка. Усе паміраюць.

Езус вяртаецца ў Амерыку, дзе разам са Стэнам вырашае заснаваць рух. На гэты раз парачка вырашае падтрымліваць гурт Pussy Riot, удзельніцы якога цяпер пакараныя турэмнымі тэрмінамі ў Расеі.

236-я серыя South Park канешне ж пра Беларусь, але гэта тэма не галоўная. Наша краіна паказаная ў серыяле хутчэй як нейкі фон далёкай зямлі трэцяга свету, дзе натоўп ціснуць танкамі.

Звычайнаму амерыканцу ў эпізодзе будзе хутчэй зразумелая сувязь выпуску з ўжываннем допінгу, у якім абвінавачваюць Хрыста, і якое ён урэшце здзяйсняе ў кадры. Найверагодней, серыя знятая па матывах скандалу са знакамітым велагоншчыкам Лэнсам Амстрангам, які нядаўна быў абвінавачаны ва ўжыванні допінгу і быў пазбаўлены ўсіх узнагародаў, якія атрымаў у жыцці.

Крыніца: Generation.by

2 ноября 2012

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі