+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Спецназ праводзіць вучэнні каля дома актывіста «Гавары праўду» (відэа)

Сёння ў Гомелі на вуліцы Кніжнай насупраць дома 10 міліцыя праводзіла незразумелыя мерапрыемствы асабістага складу.

Са слоў відавочцы, актывіста кампаніі «Гавары праўду» Канстанціна Жукоўскага, які змог зняць дадзеныя «вучэнні» на відэа, «прыблізна чалавек 25-30 са шчытамі, дубінкамі і ў міліцэйскай форме некалькі разоў станавіліся на супраць дома ў лінію, прамаўлялі «баявы кліч», пры гэтым выразна 3 разы былі чутныя выбухі, якія па гуку нагадвалі выбухі пры штурме калоны Някляева 19 снежня».

Жукоўскі лічыць, што такім чынам у супрацоўнікаў МУС фармуюць вобраз ворага,  так-як дом упрыгожаны нацыянальнай сімволікай – «нацыянальны сцяг, герб, а інакш як растлумачыць правядзенне ў цэнтры горада мерапрыемствы з меркаваным прымяненнем выбуховых рэчываў?»

zapraudu.info

17 апреля 2012

Коментарии

  • Голос17 апреля 2012 #

    Хе хе хе, опять Жуковский со своей манией преследования))))
    Костик остынь, твоя персона изжила себя 5 лет назад.

  • валерий18 апреля 2012 #

    Голос, а если бы под твоим домом постоянно тренировался спецназ?

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку