+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Суд над Алесем Бяляцкім. Дзень першы (Фота, відэа)

2 лістапада ў будынку суда Маскоўскага раёну распачаўся судовы працэс па справе старшыні ПЦ “Вясна”, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, сябра Рабочай групы Асамблеі НДА, сябра БАЖ і Саюза пісьменнікаў Алеся Бяляцкага. Суддзя  Сяргей Бандарэнка. У судзе абвешчаны перапынак да 3 лістапада да 10.00.

Кіраўнік “Вясны” на пачатку паседжання трымаўся бадзёра і ўсміхаўся.

 Перад пачаткам судовага працэсу Алесь Бяляцкі заявіў два хадайнітцвы — аб вядзенні працэсу па-беларуску і змене меры стрымання. Суддзя не задаволіў хадайніцтвы абароны. Алесь Бяляцкі аднак працягнуў адказваць на пытанні суду па-беларуску і асабіста перакладаў дакументы, датычныя крымінальнай справы.

Пракурор Уладзімір Сайкоўскі заявіў, што правы Бяляцкага не будуць парушаныя, калі працэс будзе весціся па-руску, бо сведкі давалі паказанні на рускай мове, да таго ж на рускай мове існуюць законы.


Суддзя паведаміў Бяляцкаму, што той мае права даваць паказанні і пісаць хадайніцтвы па-беларуску, у выпадку складанасцяў з перакладам тэрмінаў яму можа быць прадстаўлены бясплатны перакладчык. Хадайніцтва аб змяненні меры стрымання адмоўлена, бо, паводле суддзі, Бяляцкі падазраецца ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства.

У першы дзень працэсу пракурор зачытаў абвінавачванне Бяляцкаму. Паводле яго, Бяляцкі парушыў Падатковы кодэкс і ўхіліўся ад сплаты падаткаў на суму 352 мільёна 274 тыcячы рублёў. Такім чынам, гэтымі дзеяннямі ён учыніў страты дзяржаве ў асабліва буйным памеры. Пракурор прапанаваў Бяляцкаму кампенсаваць урон узамен на змяненне меры стрымання. Праваабаронца адмовіўся. Алесь Бяляцкі сваёй віны не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць праз праваабарончую дзейнасць.

Падчас допыту Бяляцкага, пракурор цікаваіўся пра прыбыткі  за апошнія 10 гадоў, пра мэты шматлікіх выездаў за мяжу, ці атрымліваў кіраўнік «Вясны» падчас гэтых паездак сродкі.

— Я браў удзел у міжнародных кангрэсах ды сустрэчах. Грошы я не атрымліваў, — адказаў Алесь Бяляцкі.

На пытанне пра банкаўскія рахункі ў замежных банках Бяляцкі адзначыў, што два рахункі (у Польшчы і Літве) былі адкрытыя для атрымання сродкаў на праваабарончую дзейнасць пасля адмены рэгістрацыі “Вясны” ў 2004 годзе.

Пасля азнаемлення з раздрукоўкамі рахункаў, Бяляцкі пацвердзіў, што на іх пазначаны ягоны рахунак, аднак лічбы могуць быць недакладнымі.

Першы дзень працэсу выклікаў вялікую цікаўнасць з боку журналістаў, палітыкаў ды грамадскіх дзеячоў, а таксама прадстаўнікоў спецслужбаў. Ужо з  9 гадзін раніцы каля будынку суда Маскоўскага раёну Мінска дзяжурылі  спецназаўцы, стаянкі для прыватнага транспарту былі ачэплены ахоўнымі стужкамі. Журналістаў не пускалі без рэдакцыйных пасведчанняў.

Падтрымаць вядомага праваабаронцу на суд прыйшлі Уладзімір Някляеў, жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, палітвязень Мікіта Ліхавід, Вольга Завадская, Алег Воўчак,  Аляксандр Мілінкевіч, Іна Кулей, праваабаронцы і калегі па працы ў ПЦ “Вясна” Уладзь Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Таццяна Равяка, старшыня БАЖ Жанна Літвіна.

Таксама на судовы працэс прыйшлі прадстаўнікі дыпламатычных місій: пасол Літвы Эдмінас Багдонас, часовы павераны ЗША Майкл Скэнлан і іншых краін.

Нагадаем, Алесь Бяляцкі знаходзіцца пад вартай ад 4 жніўня.

Яму выстаўлена абвінавачанне на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Максімальнае пакаранне згодна з гэтым артыкулам — пазбаўленне волі да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала інфармацыя пра яго рахункі ў замежных банках, перададзеная беларускім уладам Мінюстам Літвы і Генпракуратурай Польшчы ў межах дагавораў аб прававой дапамозе.

Алесь Бяляцкі на судзе ў Андрэя Саннікава

2 ноября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі