+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

СУД ЗА ПАДТРЫМКУ БЯЛЯЦКАГА. Праваабаронцаў пакаралі вялікімі штрафамі

Нагадаем, што ўчора праваабаронцы зачыненага ўладамі цэнтра «Вясна» Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя каля мінскага ЦУМа, калі раздавалі паштоўкі ў падтрымку асуджаны на 4,5 года лідара ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага (4 жніўня споўнілася два гады з моманту яго арышту).

Равяку і Лабковіча абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 КоАП РБ), але адпусцілі ўчора для выпраўлення пратаколаў.

Сёння прайшлі адміністрацыйныя суды. Лабковіча судзіў Дзмітрый Паўлючэнка.

У. Лабковіч аштрафаваны на 30 базавых велічыняў (3 млн рублёў), яго прызналі вінаватым у парушэнні ч. 1. арт. 23.34. Дзеянні Лабковіча суддзя ахарактарызаваў як пікетаванне шляхам раздачы паштовак, што ёсць выказванне грамадзянскай пазіцыі.

Затым была разгледжана справа Таццяны Равякі (суддзя — Марына Фёдарава). Сп. Равяку таксама аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (3 млн рублёў).

Крыніца: «Наша ніва»

6 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам