+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

“Свята БНР – гэта “дзень народзінаў” сучаснай Беларусі”

Каля пятнаццаці сябраў „Гавары праўду” прынялі ўдзел у святкаванні стагоддзя БНР. У тым ліку – лідэры Андрэй Дзьмітрыеў і Таццяна Караткевіч, а таксама кіраўнікі Мінскай гарадской арганізацыі Юры Вадзяніцкі і Віталь Лакотка.

Сябры “Гавары праўду” раздалі іншым удзельнікам свята некалькі соцень ўлётак з малюнкамі “БНР вачамі дзяцей”, а таксама балёнікі з лагатыпам “Гавары праўду”.

Лідэр “Гавары праўду” Андрэй Дзьмітрыеў:

— Свята цудоўнае, мы тут на ім усей сям’ей. Выйграў ад правядзення свята той, хто “захоўваў” яго ўсе гэтыя гады, хто рэгулярна выходзіў на шэсці і акцыі. Шкада, што затрыманы і арыштаваны ініцыятары шэсця і некаторыя людзі з рэгіёнаў. Але ўлада пабачыць, што людзі здольныя сабрацца, годна адзгачыць гістарычную дату – і ніякіх праблем не будзе. Таму калі вызначаць, ці выйгралі сёння прыхільнікі свята альбо прыхільнікі шэсця, то мой адказ будзе: выйгралі ўсе. Гэта не тая падзея, калі трэба дзяліцца на нейкія лагеры. Як выказаўся мой малодшы сын Фёдар, свята БНР – гэта “дзень народзінаў”. Сапраўды, гэта “дзень народзінаў” нашай Беларусі.

www.zapraudu.info

26 марта 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі