+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Сябрам БРСМ за удзел у пікетах абяцаюць вызваленне ад заняткаў і па 15 рублёў на кішэню

Назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з ананімных крыніц стала вядомая перапіска на закрытым чаце студэнтаў эканамічнага факультэта БДУ. З паведамленняў у чаце вынікае, што студэнтаў актыўна запрашаюць браць удзел у перадвыбарчых пікетах па вылучэнні ў якасці асобных кандыдатаў у дэпутаты. Прычым, як вынікае з перапіскі, прыняць удзел у пікеце менавіта ў якасці членаў ініцыятыўных груп.

Устаноўленая праз сацыяльныя сеткі Юля Муштукова паведамляе 29 ўдзельнікам чата:

“Добрай раніцы ) Патрэбныя 3 чалавекі на перадвыбарчы ( выбары мясцовага Савета Дэпутатаў) пікет к 12-00. Проста пастаяць у якасці сябра ініцыятыўнай групы гадзіны 1.5-2. Вызваленне на ўвесь дзень + 15 р. (рублёў).”

Іншы ўдзельнік чата Іван Шчэрбін удакладняе:

“Вось пікеты, размяшчэнне і час:

12.00 – 14.00 –пр. Пераможцаў, 89 (каля крамы “Суседзі);
2. 17.00-19.00 – “Арэна-Сіці” (пр. Пераможцаў, 84);
12.00-14.00 – вул. Раманаўская слабада, 28 (кінатэатр “Беларусь”;
12.00-14.00 – вул Шчадрына, 83 (каля УЗ 16-я гарадская паліклініка);
12.00-14.00 – вул. Чарвякова, 57 (каля магазіна “ГІППО”).

Варта адзначыць, што Юля Муштукова з’яўляецца сакратаром камітэта БРСМ эканамiчнага факультэта БДУ, а Іван Шчэрбін – начальнік штаба працоўных спраў БРСМ БДУ.

Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” адзначаюць, што дадзеная інфармацыя сведчыць аб грубых парушэннях дзеючага выбарчага заканадаўства.

Так, у адпаведнасці з ч.8 арт. 48 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь палітычныя партыі, іншыя грамадскія аб’яднанні, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь не маюць права аказваць іншую матэрыяльную дапамогу пры падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, рэферэндума, акрамя ўнясення грашовых сродкаў у пазабюджэтны фонд і ў выбарчыя фонды кандыдатаў у дэпутаты.

Выкарыстанне асобай, якая вылучаецца ў якасці кандыдата ў дэпутаты грашовых сродкаў ці іншай матэрыяльнай дапамогі ў парушэнне дзеючага заканадаўства цягне адпаведна адмову ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты ці адмену рашэння аб рэгістрацыі.

Трэба адзначыць, што згодна з арт. 48.1 Выбарчага кодэкса выбарчыя фонды кандыдатаў у дэпутаты могуць стварацца толькі пасля рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты адпаведнай тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй. Магчымаць аплаты выдаткаў па зборы подпісаў прадугледжваецца дзеючым заканадаўствам толькі пры вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты.

Акрамя таго ў дадзенай сітуацыі мае значэнне паходжанне абяцаных грошай для тых, каго запрашаюць “проста пастаяць у якасці сябраў ініцыятыўнай групы”. Калі гэта не асабістыя сродкі грамадзянкі Муштуковай, а арганізацыі БРСМ, мы маем справу з забароненым выкарыстаннем адміністратыўнага рэсурсу. Арганізацыям, якія часткова ці цалкам фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэта (БРСМ у дадзеным выпадку) наогул забаронена ўдзельнічаць у фінансаванні кандыдатаў.

Таксама парушэннем арт.61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь будзе з’яўляцца і ажыцяўленне збору подпісаў асобамі, якія не з’яўляюцца сябрамі ініцыятыўных груп.

Па дадзеных фактах парушэнняў дзеючага заканадаўства будзе пададзеная адпаведная заява ў органы пракуратуры для дачы прававой ацэнкі і далейшага пракурорскага рэагавання.

Вось такія сумнеўныя метады агітацыйнай працы выкарыстоўваюць ініцыятыўныя групы па вылучэнні ў кандыдаты ад самай масавай моладзевай арганізацыі – “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

15 декабря 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета