+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Сяргей Вазняк: Правядзенне «Народнага рэферэндуму» ёсць альтэрнатывай «майдану» (відэа)

Прапагандаваць альтэрнатыву Майдану – менавіта так акрэслілі ў кампаніі «Гавары праўду» свой удзел у выбарах у мясцовыя саветы. Бо падчас кампаніі існуе магчымасць распавесці беларусам пра народны рэферэндум.

Сёння ў цэнтры беларускай сталіцы сабраліся шэраг зарэгістраваных і незарэгістраваных кандыдатаў, каб скарыстацца з пачатку агітацыйнай кампаніі для прасоўвання сваіх ідэяў.

22 лютага каля Камароўскага рынку ў Менску актывісты кампаніі «Гавары праўду» правялі пікет. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі арганізацыі з усёй Беларусі. Сярод іх і тыя, каго зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты мясцовага савету, і тыя, каго выбарчыя камісіі забракавалі.

АКСАНА САМУЙЛАВА, «ГАВАРЫ ПРАЎДУ» (БАБРУЙСК):
«Не зарэгістравалі тых кандыдатаў, якія вялі датуль якую-небудзь актыўную працу на акрузе, якія працуюць, маюць прыбытак. То бок тых кандыдатаў, якія маюць рэальныя шанцы перамагчы».

Менчукі да выбараў ставяцца скептычна і не маюць асаблівых спадзяванняў на змены пасля выбараў. Прынамсі пасля мясцовых.

МЕНЧУКІ:
«Я хадзіў раней на выбары. Але потым перастаў хадзіць, бо нічога не змяняецца і не зменіцца яшчэ гады тры мінімум»

«Не хочацца ў гэтым браць удзел. Не бачу сэнсу ў гэтых дэпутатах. Бо не бачу ніякіх зменаў у краіне».

Як адзначаюць самі актывісты «Гавары праўду», мэта ўдзелу ў афіцыйнай перадвыбарчай кампаніі не ў тым, каб трапіць у саветы, але каб распавесці грамадзянам пра ініцыятыву «Народны рэферэндум».

СЯРГЕЙ ВАЗНЯК, «ГАВАРЫ ПРАЎДУ» (МЕНСК):
«Правядзенне «Народнага рэферэндуму» – гэта альтэрнатыва Майдану. Калі мы не хочам украінскіх падзеяў, калі АМАП будзе біць людзей дручкамі, а апазіцыянеры будуць газаю АМАП падпальваць»

«Гавары праўду», як і большасць апазіцыйных арганізацыяў, выкарыстоўваюць мясцовую кампанію з разлікам рыхтавання да больш маштабнай – прэзідэнцкай. Якая мае адбыцца ў 2015 годзе.

Крыніца: тэлеканал «Белсат»

24 февраля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі