+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Можа, на запіс кандыдатаў такія чэргі, што апаратура ламаецца?

Кандыдату ў дэпутаты па 104 выбарчай акрузе Мінска, актывістцы грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Таццяне Караткевіч адмянілі запіс дэбатаў з апанентам спачатку на тэлебачанні, а потым і на радыё.

– Раніцай мне патэлефанавалі з другога нацыянальнага каналу беларускага тэлебачання і паведамілі, што запіс майго выступлення, як і тэледэбаты з супернікам па 104 выбарчай акрузе, старшынёй Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаілам Савановічам, адмяняюць з прычыны зламанай апаратуры, – паведамiла «Салідарнасці» Таццяна Караткевіч. – Літаральна праз гадзіну мне перазванілі і распавялі, што запісаць мяне яны здолеюць, але тэледэбаты пакуль што пераносяцца на невядомы тэрмін.

4 верасня павінны былі адбыцца мае дэбаты і на радыё. Хвіліну таму патэлефанавалі з маёй выбарчай акругі і сказалі, што там дэбаты таксама адмяняюцца. Не патлумачыўшы падставу адмены.

Актывістка «Гавары праўду» з гумарам успрымае сітуацыю з адменай.

– Можа, у іх на тэлебачанні і радыё сапраўды такія чэргі на запіс прамоў кандыдатаў, што апаратура не вытрымлівае і ламаецца, – жартаўліва мяркуе Таццяна Караткевіч. – Прынамсі, на радыё мяне запісалі, але ж у самы апошні момант, літаральна за хвіліну да запісу, калі я настроілася на адпаведны лад, да мяне падбег юрыст і пачаў папярэджваць аб адказнасці пры парушэнні выбарчага кодэксу. Нібыта не было іншага моманту для размовы.

Кіраўнік перадвыбарчага штабу грамадскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў бачыць у пераносе запісу палітычныя матывы.

– Цудоўная апаратура ў тэлевізіёншчыкаў, калі на запіс кандыдата яна працуе, а на тэледебаты – не, – адзначыў суразмоўца. – Грамадства настолькі не давярае ўладзе, што нават калі адмена запісу сапраўды выклікана зламанай апаратурай, мы не верым гэтаму і бачым за адменай палітычныя рашэнні ўлады.

На думку кіраўніка штабу, перанос тэледэбатаў на больш позні тэрмін – нават на руку iх кандыдату:

– Галоўнае, каб гэтыя дэбаты адбыліся: чым бліжэй да дня выбараў, тым лепей. Лiчу, што ў суперніка Таццяны ёсць падставы баяцца дэбатаў, нават у запісы. Я сам хадзіў па кватэрах падчас збору подпісаў, бачыў, што людзі ўжо не вераць расказам афіцыйнай прапаганды, што ў краіне ўсё цудоўна і далей будзе толькі лепей.

Дапоўнім, што таксама БТ адмяніла запіс дэбатаў лідэра АГП Анатоля Лябедзькі і былога старшынi Нацбанка Беларусі Станіслава Багданкевіча.

Крыніца: Салідарнасць

3 сентября 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ