+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

МІЛІЦЫЯНТЫ ПАМЫЛІЛІСЯ. Таццяна Равяка і Уладзімір Лабковіч былі затрыманыя за раздачу паштовак з выявай Алеся Бяляцкага

У цэнтры Мінска затрымалі правабаронцаў Таццяну Равяку і Уладзіміра Лабковіча

Разгледзеўшы адміністрацыйны пратакол, складзены міліцыяй у дачыненні да праваабаронцы Таццяны Равякі, суддзя суда Савецкага раёна сталіцы Марына Фёдарава адправіла яго на дапрацоўку. Равяка вызвалена з-пад варты і ўжо пакінула будынак суда, паведаміла яе калега Наста Лойка.

Трохі пазней і Уладзімір Лабковіч быў вызвалены на той самай падставе.

Равяка і Лабковіч раздавалі каля ЦУМа паштоўкі з выявай палітвязня Алеся Бяляцкага.

Учора, 4 жніўня, споўнілася два гады з моманту арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, які затым быў асуджаны на 4,5 года турмы.

Як паведамляе сайт Вясны, на Равяку і Лабковіча аформілі пратаколы паводле арт. 23.34 КоАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў), пасля затрымання ў іх былі забралі мабільныя тэлефоны.

Паводле матэрыялаў «Нашай нівы» і БелаПАН

5 августа 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі