+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Так гартуецца кітайская сталь (відэа)

На дварэ мінус 20°С, а жаўнеры абціраюцца снегам. Спецназ Народна-вызваленчай арміі Кітаю запрасіў журналістаў на свае трэнаванні.

«Такія практыкаванні правяраюць нашыя фізічныя межы», – гаворыць адзін з жаўнераў.

Акрамя прыёму снежных ваннаў, спецназаўцы прысядалі, трымаючы бярвенні, бегалі крос са скрынямі боепрыпасаў, групамі па пяць чалавек перакульвалі трактарныя пакрышкі.

Народна-вызваленчая армія Кітаю налічвае каля 2,5 млн чалавек. У ваенны час, калі не браць ва ўлік магчымасці матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, можа быць мабілізавана да 250 млн чалавек.

Крыніца: Белсат

1 февраля 2012

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі