+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Там будзем удзельнічаць, а тут – байкатаваць. Гэта неяк нелагічна»

«Гавары праўду» і рух «За свабоду» прапанавалі ўсім палітычным сілам арганізаваць сумесную кампанію актыўнага байкоту ў адным або ў некалькіх выбарчых акругах.

Дзе няма дэмакратычных кандыдатаў. Як да гэтай ініцыятывы ставяцца цвёрдыя прыхільнікі байкоту парламенцкіх выбараў?

Дзяніс Садоўскі: «Частковы байкот – гэта неяк нелагічна»

– Магу вітаць такую ініцыятыву, калі яны вырашылі байкатаваць выбары па акругах, дзе няма дэмакратычных кандыдатаў, – заявіў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) Дзяніс Садоўскі. – Калегі па дэмакратычным руху такім чынам дамапогуць нам ажыццяўляць кампанію байкоту.

Аднак на думку палітыка, ініцыятыва частковага байкоту выглядае нелагічна.

– Там будзем удзельнічаць, а тут – байкатаваць. Гэта неяк нелагічна і для тых, хто робіць байкот, і для выбаршчыкаў, – адзначыў суразмоўца «Салідарнасці». – Мы дагэтуль перакананыя, што байкот павінен быць агульным. Калі ініцыятыва «Гавары праўду!» і руху «За свабоду» звернецца па супрацу, мы будзем дапамагаць тым, чым здольныя, – канстатаваў Дзяніс Садоўскі.

Генадзь Фядыніч: «Нельга быць трошкі цяжарнымі»

– Скажу шчыра, калі да байкоту далучаюцца людзі і іх больш – дзякуй, — адзначыў сябра кампаніі «Народны байкот» Генадзь Фядыніч. – Але сумна усведамляць, што калегі далучаюцца тады, калі іх кандыдатаў не зарэгістравалі. Як кажуць, нельга быць трошкі цяжарнымі. Калі здольныя рабіць байкот – давайце зробім цалкам і разам.

Прыклад Аляксандра Мілінкевіча актывіст «Народнага байкоту» лічыць незразумелым для выбаршчыкаў.

– Думаю што людзі, якія аддалі яму свае подпісы на этапе рэгістрацыі прэтэндэнтам у кандыдаты, Мілінкевіча не зразумеюць, – лічыць Генадзь Фядыніч. – Таксама не думаю, што гэта ініцвятыва атрымае вялікі рэзананс і падтрымку ў выбаршчыкаў. Выглядае, што яны («Гавары праўду!» і «Рух за свабоду») проста вырашылі знайсці сабе працу ў гэтых акругах. Тады паздымалі б усіх сваіх кандыдатаў.

Па словах суразмоўцы, рух «Народны байкот» заўседы гатовы для супрацы.

– Мы ніколі не цураемся размовы і імкнемся абмяркоўваць пазіцыі розных бакоў, адкуль бы ініцыятыва не сыходзіла: ад улады, ці апазіцыі, — рэзюмаваў суразмоўца.

Аляксандр Атрошчанкаў: «Больш складаныя схемы заблытаюць выбаршчыкаў»

– Маё меркаванне ў дачыненні да ініцыятывы калег па дэмакратычным лагеры: лепей позна, чым ніколі, — адзначыў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Атрошчанкаў. — Такая прапанова была у нас ад самага пачатку. Добра, што калегі па дэмакратычным руху вырашылі далучыцца да байкота хаця б у такой форме.

Разам з тым Аляксандр Атрошчанкаў лічыць, што падобная схема толькі заблытае выбарцаў.

– Што тычыць байкоту па акругах, я б сказаў, што лепей рабіць яго масава, бо, на нашу думку, няма на гэтых выбарах дэмакратычых кандыдатаў. Есць толькі дэкарацыі, а больш складаныя схемы заблытаюць выбаршчыкаў. Усе адно, гэта добры крок. Мы заўседы адкрытыя і для кансультацый і для супрацы, — падсумаваў суразмоўца.

Крыніца: Салідарнасць

 

28 августа 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета