+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч. Энэргія «Дзеі»

Днямі ў якасці госця пабывала на ўстаноўчым сходзе грамадскай арганізацыі “Дзея”, якой кіруе Алесь Лагвінец.

У пэўным сэнсе атрымалася сімвалічна: вось-вось прайшла афіцыйную рэгістрацыю «Гавары праўду». Для нас гэта быў доўгі шлях – сямігадовы марафон.

Спадзяюся, маладая каманда пад кіраўніцтвам свайго яркага, харызматычнага лідэра Алеся Лагвінца зарэгіструецца куды хутчэй. Так, наш галоўны патэнцыял – не проста людзі, адданыя высокай мэце, а іхная гатоўнасць аб’яднацца дзеля дасягнення пастаўленых мэтаў.

На сходзе я пабачыла, як ужо даўно знаёмыя твары, так і шмат новых. Наглядны прыклад: калі знаходзіцца яскравая ініцыятыва, яна падштурхоўвае шмат новых людзей да актыўнасці і дадае новых сілаў актывістам са стажам. Так, актыўнасць падтрымліваецца энэргіяй, пазітыўным настроем. Без гэтага няма дзеяння, руху, вынікаў у штодзённых справах.

У каманды Алеся Лагвінца, як і ў нашай «Гавары праўду», амбітныя мэты. Ва ўсіх нас адна формула для перамогі: не спаць, а працаваць, не займацца пустой балбатнёй, а ісці часам нават насуперак, як падаецца некаторым, рэчаіснасці… Тады ўдасца не толькі выстаяць, але і пачаць рух наперад.

І вось яшчэ пра што падумалася на святочнай імпрэзе «Дзеі»: новая ініцыатыва, новыя справы – гэта і новыя магчымасці для супрацы, для пашырэння прастору ўплыву грамадства на дзеянні ўладаў, гэта прастора для новых магчымасцяў грамадскіх актывістаў у набліжэнні мірных пераменаў.

Так трымаць: працуй, «Дзея», дзейнічай! Поспехаў і цярпення, сябры!

www.zapraudu.info

24 мая 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета