+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: «Хацела б паўдзельнічаць у дэбатах з апанентамі»

Акрамя лідара «Гавары праўду», па Заслаўскай выбарчай акрузе балятуюцца дырэктар «Галерэі Канцэпт» Уладзімер Хейфец і прадстаўнікі дзьвюх палітычных партый: лібэральна-дэмакратычнай — Сяргей Доўбыш і камуністычнай — Уладзімер Качура. Для Менску тут прэтэндэнтаў няшмат.

Таццяна Караткевіч кажа «Свабодзе», што хацела б паўдзельнічаць зь імі ў дэбатах.

«Я пакінула ім свае каардынаты і сказала, што буду чакаць ад іх выхаду на сувязь. Але сёньня апошні дзень студзеня, а званкоў мне пакуль няма», — кажа Караткевіч.

30 студзеня лідэр «Гавары праўду» сустрэлася з кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёну Ігарам Бузоўскім:

«Мая акруга ў гэтым раёне. І ў мяне набралася шмат пытаньняў. Яны зьвязаныя зь зялёнай зонай на вуліцы Заслаўскай, якую мы разам з выбарцамі хочам ператварыць у сквэр. І з шэрагам двароў, дзе патрэбна новае абсталяваньне. І з рухам машын у дварах, з асьвятленьнем вуліц. Мае выбарнікі просяць найперш вырашаць жыцьцёвыя праблемы», — тлумачыць свой паход да раённага начальніка Тацяна Караткевіч.

«Радыё Свабода»

1 февраля 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета