+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: «Мясцовыя выбары могуць быць важным крокам наперад у разьвіцьці дэмакратыі ў Беларусі»

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» ў сувязі з правядзеньнем у Менску сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе заклікала АБСЭ ўсебакова абмеркаваць палітычную сытуацыю ў Беларусі.

Сярод прапановаў «Гавары праўду» ёсьць і заклік да Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) сфармаваць місію назіраньня за мясцовымі выбарамі, якія адбудуцца ў лютым 2018 году.

Аднак БДІПЧ звычайна працуе толькі на прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбарах. Ці ведалі пра гэта ў «Гавары праўду», калі рыхтавалі зварот да ПА АБСЭ? Пра гэта Свабода пацікавілася ў лідэра грамадзянскага руху Тацяны Караткевіч.

«Так, ведалі,— кажа яна. — Але мы спадзяёмся, што, паколькі БДІПЧ паводле свайго афіцыйнага статусу зьяўляецца адным з падразьдзяленьняў АБСЭ, то зробіць гэтым разам выключэньне для Беларусі. І вось чаму. Новыя мясцовыя выбары, на наш погляд, наўпрост зьвязаныя з апошнімі парлямэнцкімі. Зараз мы маем, дзякуючы агульным намаганьням, двух дэпутатаў-дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў. Больш за тое, мы сфармавалі, як мне здаецца, патрэбу ў тым, каб альтэрнатыўны пункт гледжаньня быў паўсюдна гучным. Хочацца, каб гэтая тэндэнцыя працягнулася і па выніках мясцовых выбараў.

Заўважана, што на працэс падліку галасоў больш уплываюць замежныя, а ня ўнутраныя назіральнікі. Таму мы і просім БДІПЧ зьвярнуць асаблівую ўвагу на лютаўскія выбары. Магчыма, што пры іх правядзеньні будзе зьмененае і выбарчае заканадаўства. А гэта, на наш погляд, таксама падстава для Бюро прыслаць сваіх назіральнікаў у Беларусь. Карацей, мясцовыя выбары наступнага году могуць быць важным крокам наперад у разьвіцьці палітычнай канкурэнцыі і дэмакратыі ў Беларусі».

«Радыё Свабода»

6 июля 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета