Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3091
class="post-template-default single single-post postid-265698 single-format-standard non-responsive">

+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Толькі карамі немагчыма змагацца з наркотыкамі

Учора патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Таццяна Караткевіч першай з магчымых кандыдатаў сустрэлася з маці, дзеці якіх асуджаныя паводле артыкула 328 крымінальнага кодэкса (незаконнае ўжыванне і распаўсюд наркатычных сродкаў).

Маці асуджаных звярнуліся да Таццяны Караткевіч з просьбай як мага шырэй агучваць факты сфабрыкаваных супрацоўнікамі праваахоўных органаў справаў супраць моладзі. На думку Таццяны Караткевіч, праблему распаўсюду і ўжывання наркотыкаў выключна карнымі захадамі кіраўніцтва краіны не вырашыць:

— З боку дзяржавы трэба ствараць больш магчымасцяў, каб такія людзі пабачылі шлях рэалізацыі – знайшлі працу, ці якуюсць вучобу, атрымалі якасную медычную дапамогу і сталі на ногі. Таму што мы зацікаўлены менавіта ў гэтым.

Згодна са зменамі, якія з пачатку бягучага году ўнесеныя ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, да адказнасці за распаўсюд і ўжыванне наркотыкаў прыцягваюцца дзеці з чатырнаццаці гадоў. Раней за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі, тэрміны турэмнага зняволення атрымлівалі з шаснаццаці гадоў. Максімальны тэрмін зняволення за пазазаконныя дзеянні ў сферы абароту наркотыкаў павялічаны да 25-ці гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя

11 августа 2015


Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3091

Warning: mysqli_num_fields() expects parameter 1 to be mysqli_result, boolean given in /var/www/zapraudu/data/www/zapraudu.info/wp-includes/wp-db.php on line 3091

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…