+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: «Толькі наперад, ні кроку назад»

Лідар «Гавары праўду» каментуе рашэньне Менску зьняць абмежаваньне на колькасьць амэрыканскіх дыпляматаў.

— Гэта добрая навіна, бо нам патрэбны нармальныя, партнэрскія дачыненьні. Я ня думаю, што адбываецца нешта рэзкае. Гэта паступовае, даўно чаканае рашэньне. Беларусь прэтэндуе называцца дэмакратычнай, адкрытай краінай, і ў такім рэчышчы павінны разьвівацца дачыненьні з ЗША. Галоўнае, каб гэта не было чарговай маніпуляцыяй. Бо ў нашай гісторыі былі розныя факты: то мы пашыраем супрацоўніцтва з ЗША ў розных кірунках, то ліквідуем гэтую магчымасьць. Калі вырашылі разьвіваць партнэрскія, устойлівыя стасункі, то трэба над гэтым працаваць. Толькі наперад, ні кроку назад.

«Радыё Свабода»

16 января 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
С Новым годом!