+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: «Тыповая праблема для маёй акругі — двары і ушчыльненне»

Сёння — апошні дзень, калі можна вылучыцца кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў. Лідар «Гавары праўду» сабрала больш за 300 подпісаў выбаршчыкаў і дзеліцца сваімі ўражаннямі ад размоваў з імі. 

— Тыповая праблема для маёй акругі — двары. Іх утульнасць, камфортнасць менавіта для жыхароў. У іх няма адчування, што гэта — іх. Паркуецца шмат машынаў. Шмат дзе стаіць вада. Звонку ўсё прыгожа, а ўнутры — не ўсё.

Большасць праблем, з якімі выбаршчыкі звяртаюцца да Таццяны Караткевіч, маюць жыллёва-камунальны характар. Напрыклад, людзі пратапталі ў двары зручныя сцежкі, а камунальнікі ніяк не могуць іх заасфальтаваць. А надвор’е зараз такое, што даводзіцца ўвесь час скакаць па брудзе.

— Таксама праблемы, звязаныя з ушчыльненнем, застаюцца актуальнымі. Людзі, якія жывуць побач з Асмалоўкай, хацелі б даведацца пра свой лёс, будуць іх зносіць ці не.

Жыллёвыя ўмовы хвалююць людзей не толькі ў сталіцы:

— Мая выбарчая акруга знаходзіцца ў працоўным квартале. У асноўным гэта пяціпавярховыя дамы. І амаль усе дамы я прайшла сама, — распавядае гомельскі абласны каардынатар «Гавары праўду» Алена Лінкевіч, якая балатуецца ў дэпутаты ў Рэчыцы. — Людзі, у асноўным, настроеныя скептычна. Бразгаюць дзвярыма: «Ай, надакучылі нам гэтыя дэпутаты, што мы ад іх бачым!». А праблемы паўсюль аднолькавыя. Дамы старыя, парковак для машын няма, дзіцячыя пляцоўкі ў дзіцячым стане. У пяціпавярховіках няма балконаў на першым паверсе. Людзі просяць пабудаваць «грыбкі», каб было дзе сушыць бялізну. Не проста нацягнуць вяроўкі, а пад дахам.

«Еўрарадыё»

8 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Почему я иду на выборы? Сергей Колотков, Витебск