+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Таццяна Караткевіч: Ярмошына паабяцала «істотныя зьмены выбарчага заканадаўства»

​17 студзеня лідар «Гавары праўду» сустрэлася са старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай.

Паводле Таццяны Караткевіч, абмяркоўваліся дзьве тэмы: вынікі першага этапу мясцовых выбараў і неабходнасьць зьменаў выбарчага заканадаўства.

«Я прывяла такі прыклад. „Гавары праўду“ вылучала ў склад выбарчых камісій некалькі дзясяткаў чалавек. А ўключылі толькі аднаго. Мы бачылі, як мясцовая вэртыкаль проста блякуе зьяўленьне альтэрнатывы. Сёлета ўлады вельмі часта тлумачылі дэмакратычным прэтэндэнтам неўключэньне іх у выбарчыя камісіі адсутнасьцю досьведу такой працы. Таму я прапанавала старшыні ЦВК надалей зрабіць абавязковай норму абнаўленьня складу камісій», — сказала лідар «Гавары праўду».

З гэтага размова перайшла і на магчымыя зьмены выбарчага заканадаўства, якіх так даўно чакаюць.

«Спадарыня Ярмошына сказала мне, што зьмены рыхтуюцца. І, магчыма, нават больш глябальныя, чым касмэтычныя», — сказала Караткевіч.

Таксама ўчора лідара «Гавары праўду» зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Менгарсавету па Заслаўскай выбарчай акрузе № 40.

«Радыё свабода»

18 января 2018

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске