+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Тацяна Караткевіч: «На 100% ня згодная з тым, што яны пісалі, але я супраць арыштаў»

Лідар «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч пракамэнтавала зьвесткі пра затрыманьне ў Беларусі прыхільнікаў «рускага сьвету» Юрыя Паўлаўца і Дзьмітрыя Алімкіна.

regnum-345

— Да мяне зьвярталіся ўчора па камэнтары да сытуацыі зь меркаваным арыштам Паўлаўца, і пасьля атрымлівалася так, быццам Караткевіч бароніць прыхільнікаў „русского мира“. Але гэта не дакладна: я за мірныя перамены ў Беларусі, за дыялёг у грамадзтве, супраць таго, каб чалавека за ягоныя выказваньні кідалі за краты. Тое самае я казала, калі ў Расеі арыштавалі і перадалі Беларусі блогера Эдуарда Пальчыса — што чалавек мае права выказвацца.

Цяпер у мяне асноўная прэтэнзія да беларускіх уладаў: чаму за 25 гадоў яны не зрабілі для ўмацаваньня незалежнасьці таго, што было трэба, каб пазьбегнуць гэтага расколу ў грамадзтве на „русский мир“ — „беларускі сьвет“? Каб шукаць і знаходзіць паразуменьне ў грамадзтве ў дачыненьні агульнай гісторыі, для дыялёгу паміж рознымі групамі людзей? А ў іх цяпер аказаліся вінаватымі ва ўсім гэтыя два чалавекі, два блогеры, якія шыфраваліся ў інтэрнэце і пра якіх уладам, аказваецца, даўно ўсё было вядома. Я асабіста на 100% ня згодная з тым, што яны пісалі, але не лічу, што за тыя думкі іх трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці.

Увогуле, вы паглядзіце, якія тэмы цяпер больш хвалююць людзей: як выжываць, як зарабіць. Ці дапаможа нам той жа рынак у Расеі? Вось што людзей хвалюе найперш, а гэтыя арышты пераводзяць дыялёг унутры грамадзтва і дыялёг зь іншым сьветам ў рэчышча канфрантацыі, больш нічога. Паўтаруся, мы за мірныя перамены, і вельмі не хацелася б, каб новая хваля інфармацыйнай вайны паміж Беларусьсю і Расеяй магчымасьць такіх перамен перакрэсьліла.

Яшчэ дадам пра тое, якім чынам „Гавары праўду“ прапануе вырашаць тую ж праблему зь недастатковым разьвіцьцём беларускай мовы. Так, у нашай краіне дзьвюхмоўе, але мы за рэальнае дзьвюхмоўе, калі ня толькі дэкляраваная роўнасьць беларускай і расейскай моваў, але ствараюцца роўныя магчымасьці для іх ужываньня і разьвіцьця. Таму мы за адкрыцьцё беларускамоўнага нацыянальнага ўнівэрсытэту, за новыя беларускамоўныя групы ў садках, за новыя курсы мовы. Але трэба рабіць гэта не праз выцісканьне рускамоўных, а праз прапаганду, прывабнасьць, ствараць пазытыўныя прыклады. А калі рабіць стаўку на канфліктнасьць, дык людзі пабаяцца ў гэтым ўдзельнічаць і проста адвярнуцца.

«Радыё Свабода»

9 декабря 2016

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі