+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Петыцыя: Гэта наш сцяг (падпісаць)

Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» выступае за тое, каб да ўсіх этапаў будаўніцтва нашай дзяржаўнасці было зафіксавана ўважлівае і годнае стаўленне з боку дзяржаўных устаноў і грамадства. Для нас Беларусь – краіна з доўгай і багатай гісторыяй: ад БНР да савецкага перыяду і сённяшняга дня.

9 кастрычніка 2015 года пад час прэзідэнцкай выбарчай кампаніі мы перадалі музею Дзяржаўнасці бел-чырвона-белы сцяг.

Нагодай стала тое, што ў экспазіцыі, прысвечанай гістарычнай даце 25 сакавіка 2018 года, не хапае гэтага сімвала Беларускай Народнай Рэспублікі. Так, там ёсць герб БНР — Пагоня, а сцяга — няма. Мяркую, зараз ён знаходзіцца ў музейным фондзе. А трэба, каб дапаўняў экспазіцыю, рабіў яе гістарычна паўнавартаснай.

У звязку з тым, што ў 2018-м будзе адзначацца 100-гадовы юбілей абвяшчэння БНР, варта прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Таксама нагадваем наступны факт: бел-чырвона-белы сцяг з’яўляўся дзяржаўным у перыяд з 1991 па 1995 гады.
У звязку з чым просім Вас абнавіць экспазыцыю музея Дзяржаўнасці бел-чырвона-белым сцягам.

Падпісаць

17 марта 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі