+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Трэба разабрацца, чаму вы не сталі маімі жонкамі…»

Менавіта сёння, 25 студзеня, экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў вырашыў запрасіць да сябе ў госці «усіх сваіх каханых Таццян».

На гарбату з тортам да Уладзіміра Пракопавіча завіталі праваабаронца Таццяна Равяка, журналіст Таццяна Мельнічук, жыхарка Мінска Таццяна Гурэцкая, якая каардынуе «барацьбу» супраць ушчыльнення на вуліцы Заслаўскай, і актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

Някляеў як галантны квалер падрыхтаваў для жанчын кветкі. І пасля іх урэчэння адразу перайшоў да «разборак».

–Трэба разабрацца, чаму вы не сталі маімі жонкамі? – запытаўся Уладзімір Пракопавіч. – Сёння мы сабраліся тут з нагоды вашага свята – Таццянінага дня і нібыта тэму для размовы акрэслілі і назвалі яе «Тры ўрокі з жыцця Таццян», але спачатку я хачу ў вас запытацца, ці было ў вашым жыцці такое каханне, каб хацелася тройчы выйсці замуж?

Адказаць Уладзіміру Пракопавічу наважылася кіраўніца Дома правоў чалавека, праваабаронца і проста прыгожая жанчына Таццяна Равяка.

–Уладзімір Пракопавіч, вы так лёгка распараджаецеся словам «каханы», што я, як філолаг, магу вам сказаць. Каханне – гэта найперш дотык, гэта тое што мае на мэце інтымныя адносіны…

Аднак Някляеў не разгубіўся і парыраваў.

– Каханне мае на мэце не толькі інтымныя адносіны.

На тым і вырашылі.

Пасля заканчэння палемікі на тэму кахання Някляеў перайшоў да раздачы падарункаў. Кожная з запрошаных Таццян атрымала кнігу ад гаспадара святочнага стала. На вокладцы Уладзімі Пракопавіч напісаў:

Таццяне, у дзень Таццяны –
На казачныя сны,
На тое, каб сатканы
Былі са шчасця дні
.

Паволі размова пад гарбату перайшла ў грамадска-палітычнае рэчышча. Гаварылася і пра лёс палітвязняў, і пра тое што вышэйшая беларуская ўлада «урасла ў трон» і не збіраецца яго пакідаць, гаварылася і пра лёс палітвязняў і пра шмат-шмат што яшчэ.

Гэта, безумоўна, важна, але куды больш важным падаецца на фоне не зусім радаснага жыцця беларусаў, асабісты выбар кожнага чалавека. І Таццяны, якія сядзелі за святочным сталом яго зрабілі.

Псіхолаг па адукацыі Таццяна Караткевіч свядома прыйшла ў палітыку, каб па меры магчымасці вырашаць праблемы людзей.

Таццяна Равяка абрала праваабарончы накірунак, хаця магла дагэтуль паспяхова займацца музейнай справай.

Нашая калега Таццяна Мельнічук зрабіла свой выбар на карысць незалежнай журналістыкі, бо тое што яна бачыла ў рэальным жыцці не заўжды супадала з тым, што было патрэбна прапагандыстам у друку…

«Кожны выбірае па сабе веру, і каханне, і дарогу», – напісаў класік. Але, галоўнае не здрадзіць самому сябе, не збочыць з абранага шляху, што і даказваюць усім сваім жыццём, сваімі ўчынкамі Таццяны, якія адначылі сёння свой дзень. Покуль такія жанчыны ў нашым грамадстве ёсць, Беларусь будзе жыць. Са святам вас, прыгажуні!

Матэрыял падрыхтаваны паводле артыкула Сяргея Неруша на «Салідарнасці»

25 января 2013

Коментарии

  • адзін вузер26 января 2013 #

    Усялякую расейшчыну сьвяткуеце, спадар Някляеў, а вось пра 150 год паўстаньню КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА — НІВОДНАГА СЛОВА на гэтым сайце!

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета