+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

«Трэба змагацца за тое, каб на мясцовым узроўні зʼявіліся альтэрнатыўныя дэмакратычныя кандыдаты»

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў адбудуцца на пачатку наступнага года. Кампанія «Гавары праўду!» пачала чарговы этап мабілізацыйнай кампаніі для адбору імаверных кандыдатаў.

«Трэба зараз змагацца за тое, каб на мясцовым узроўні зʼявіліся альтэрнатыўныя дэмакратычныя кандыдаты ад апазіцыі. А над гэтым трэба папрацаваць», – кажа сустаршыня «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч.

«Зараз мы мабілізуем людзей, якія зʼяўляюцца актывістамі “Гавары праўду”. Мы плануем, што будзе каля 150 кандыдатаў ва ўсёй краіне. А з восені мы пачынаем мабілізацыйную кампанію з прыхільнікамі, якія яшчэ сумняюцца», – распавядае Караткевіч.

Кожны з тых, хто ўжо вырашыўся ісці на выбары, мае свае прычыны.

«Я хачу закрануць сацыяльную тэму. Гэта дзіцячыя пляцоўкі, спартовыя пляцоўкі. Я люблю займацца спортам, а спартовых гарадкоў у нас няма», – кажа індывідуальны прадпрымальнік з Магілёву Андрэй Зайцаў.

«Каб была празрыстасць мясцовага бюджэту. Мы не ведаем куды ідуць грошы пасля адлічэння. Інфармацыі ў нас няма», – прызнаецца камерцыйны агент з Рэчыцы Іна Манянкова.

Белсат

1 августа 2017

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…