+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ці патрэбны беларусам бязвізавы рэжым з ЕС – народныя слуханні ў Шаркаўшчыне

У Шаркаўшчыне 28 лютага прайшлі грамадскія слуханні па пытанню бязвізавага рэжыму з Еўразвязам у рамках кампаніі “Народны рэферэндум”.

02-03-15-lalkou1

Правялі гэта мерапрыемства Ігар Лялькоў, намеснік кіраўніка Партыі БНФ і Алесь Лагвінец, намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду”. У слуханнях удзельнічала каля двух дзесяткаў чалавек з Шаркаўшчыны і раёна, а таксама госці з Глыбокага.

Адно з пытанняў “Народнага рэферэндума” гучыць: “Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?”

02-03-15-lahviniec3

Ігар Лялькоў праінфармаваў удзельнікаў пра кампанію “Народны рэферэндум” і канкрэтна пра пытанне бязвізавага рэжыму з Еўропай. Алесь Лагвінец распавёў пра актуальнасць гэтага пытання для беларусаў, паведамляе сайт westki.info.

Як вядома, грамадзяне Беларусі з’яўляюцца лідарамі па атрыманні Шэнгенскіх візаў на 1000 чалавек. Тым не менш, кошт гэтай візы для беларусаў з’яўляецца самым высокім і складае 60 еўра. Расіяне і ўкраінцы плацяць за яе амаль у два разы менш.

Беларускія ўлады спрабуюць давесці насельніцтву, што віна ляжыць цалкам на еўрапейскім баку. Але на самай справе гэта не так.

На першы погляд, узнікае пытанне, а што грамадскасць можа памяняць у гэтай справе, калі яна не ўплывае на прыняцце важных рашэнняў у краіне? Але па словах дакладчыка, калі дзейнічаць, то шанец памяняць сітуацыю ёсць. Вядома, лягчэй за ўсё казаць, што ў нас усё кепска і нічога не рабіць, але ж тады нічога і не зменіцца.

— Любая ўлада спрабуе захавацца. І для таго, каб захавацца, нешта для людзей яна будзе рабіць. Пытанне толькі, што людзі чакаюць ад гэтай улады, – адзначыў Алесь Лагвінец і ў якасці прыклада прывёў выпадак, калі ўлада прапаноўвала браць па сто даляраў за выезд за мяжу. Тады гэта выклікала вялікае абурэнне ў грамадстве і гэта ініцыятыва не была прынятая.

Таму па словах дакладчыка, калі большасць людзей падтрымае гэту ідэю, то ўлады з гэтым будуць вымушаныя лічыцца. І таму ідэю правядзення рэферэндуму арганізатары разглядаюць як сродак, а не мэту. Бо, вядома, цяперашняя ўлада ніколі не пагадзіцца яго правесці. Але праз гэту кампанію можна неяк уплываць на рашэнні, што прымаюцца ў вярхах.

– Зараз стаіць пытанне абудзіць людзей, абудзіць праз гэты мірны спосаб, каб беларусы былі гатовыя і здольныя абараняць свае правы, – адзначыў Алесь Лагвінец.

02-03-15-bartosik

Па сканчэнні сустрэчы для прысутных выступіў бард Зміцер Бартосік.

«Весткi»

3 марта 2015

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі