+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ці з’явіцца ў Рэчыцы мемарыяльная шыльда ў гонар знакамітага артыста?

У Рэчыцы сябры “Гавары праўду” падчас кампаніі «Робім разам» сабралі 250 подпісаў пад петыцыяй у райвыканкам за ўсталяванне мемарыяльнай дошкі ў гонар народнага артыста, актора тэатру і кіно Яфіма Капеляна, які нарадзіўся і жыў у Рэчыцы.

Дом у Рэчыцы дзе жыла сям’я Капелянаў

“За 40 гадоў сцэнічнай дзейнасці, — пазначана ў петыцыі, — актор сыграў 87 роляў на знакамітай сцэне БДТ. Адначасова шмат здымаўся ў кіно, каля 100 роляў, выканаў мноства характэрных, яркіх вобразаў у фільмах “Неуловимые мстители”, “Интервенция”, “Вечный зов”, “Соломенная шляпка”. Адна з найбольш вядомых работ – аўтарскі тэкст у фільме “Семнадцать мгновений весны”.

Яфім Капелян нарадзіўся і жыў у Рэчыцы з 1912 да 1929 году. Захаваўся дом на вуліцы Карла Маркса, дзе ён жыў разам са сваімі бацькамі. Пасля сканчэння школы ён год працаваў мастаком у мясцовым кінатэатры, а потым з’ехаў у Ленінград, дзе скончыў тэатральны інстытут і ўсё жыццё служыў у БДТ (Вялікі драматычны тэатр).

Да стагоддзя з дня народзінаў Яфіма Капеляна ў 2012 годзе ў Рэчыцы была названа вуліца ў яго гонар.

“Чалавек жывы, пакуль яго памятаюць, – кажа адна з арганізатараў усталявання мемарыяльнай дошкі ў гонар Яфіма Капеляна Алена Лінкевіч. – Мы памятаем, яго імя напісана залатымі літарамі ў гісторыі тэатра, дзе ён служыў. Прыклад такіх людзей натхняе: яны змаглі і мы зможам. Кожны, хто жыве ці ходзіць па вуліцы імя Яфіма Капеляна павінны ведаць чаму вуліца названа яго імям”.

14 сакавіка адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў рэчыцкага райвыканкаму з ініцыятарамі петыцыі і зацікаўленымі жыхарамі для абмеркавання ўсталявання мемарыяльнай шыльды ў гонар знакамітага земляка.

А 16 сакавіка сябры «Гавары праўду» ладзяць у Рэчыцы вечарыну памяці Яфіма Капеляна. Будуць арганізаваны прагляд дакументальнага фільма пра знакамітага артыста, віртуальнае падарожжа па маршруце яго памяці і літаратурныя чытанні.

«Гомельская вясна»

14 марта 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку