+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Ці Захад паставіў крыж на беларускай апазіцыі? Някляеў і Лябедзька на «Белсаце» (вiдэа)

Зноўку пацярпець. Спадзявацца на сур’ёзную заходнюю дапамогу беларускай дэмакратычнай супольнасці прынамсі цяпер разлічваць не даводзіцца. «Ружовыя акуляры» зняў лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў, назіраючы трансфармацыю пазіцыяў ЗША і Еўразвязу ў «беларускім» пытанні.

Некляев

Зараз, паводле палітыка, Захад прыйшоў да высновы, што ў сувязі з украінскімі падзеямі лепш пацярпець цяперашні беларускі рэжым, чым займець на ўсходзе Еўропы яшчэ адну «гарачую кропку. Пра гэткую змену ў ацэнцы Лукашэнкі можа сведчыць, у прыватнасці, практычна поўная адсунутасць беларускай апазіцыі ад палітычных дачыненняў з заходнімі краінамі. Дык што, ставім крыж на еўрапейскай Беларусі?

Песімізм Захаду адносна Беларусі звязаны з дзвюма прычынамі, мяркуе Уладзімір Някляеў. «Першая прычына: падыход да рэчаіснасці на Захадзе палягае на тым, што заходняя цывілізацыя жыве пасля ІІ сусветнай вайны. Яна вырашыла, што нейкім чынам аб’яднала народы і нацыі гэтак, што межаў дзяліць ужо няма чаго… Сучаснасць паказала, што яны жывуць не пасля вайны, а перад ІІІ сусветнай вайной», – заўважыў лідар «Гавары праўду!».
Другая прычына, паводле спадара Някляева, – фактар Украіны, які вельмі непакоіць Захад. Таму заходнія палітыкі баяцца, што да збройнага супрацьстаяння ва Украіне можа дадасца і напружанне ў Беларусі.

Адносіны паміж Бруселем і Менскам – гэта чаргаванне «адлігаў» і «замарозкi», падкрэсліў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. «Цяпер мы зноў уваходзім у фазу лібералізацыі. Чым яна завершыцца – мы робім свае прагнозы, на Захадзе – свае. Паглядзім, чым гэта закончыцца», – заўважыў лідар АГП.

i

Паводле яго, беларуская апазіцыя ў любым выпадку мае заставацца канкурэнтаздольнай ды са сваймі ідэямі і ініцыятывамі мусіць схіляць заходніх палітыкаў на свой бок. «Нашыя прапановы падтрымае значная большасць еўрапейцаў, чым тое, што сёння прапануе Лукашэнка. Таму за Захад трэба змагацца», – мяркуе спадар Лябедзька.

Больш – у відэаматэрыяле.

belsat.eu

8 декабря 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам