+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

ТЫДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З ПАЛІТВЯЗНЯМІ. Эстафету паштовак падхапілі ў Клімавічах і ў Мінску

Клімавічы

Актывісты «Гавары праўду» з Клімавіцкага раёна даслалі лісты падтрымкі беларускім палітвязням Алесю Бяляцкаму, Зміцеру Дашкевічу і Паўлу Севярынцу.

У сваіх лістах актывісты жадалі палітвязням мужнасці і стойкасці ў нялёгкіх умовах зняволення, выказвалі ім сваю падтрымку і салідарнасць, а таксама надзею на іх хуткае вызваленне.

Акцыя адбылася ў межах інфармацыйнай кампаніі «Тыдзень салідарнасці з палітвязнямі».

«Мы стараемся рэгулярна дасылаць лісты падтрымкі беларускім палітвязням, –  распавядае каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Клімавіцкім раёне Аляксандр Балобін. – Яны звычайна дасылаюць нам адказы. Падтрымліваць палітвязняў у тых складаных умовах, у якіх яны зараз знаходзяцца, дасылаючы ім лісты і паштоўкі салідарнасці – гэта наш абавязак».

 

 

Мінск

            Мінскія актывісты «Грамадзянскай дамовы–Гавары праўду» скіравалі ліст да палітычнага зняволенага, вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Распавялі пра апошнія падзеі, у тым ліку пра зняцце санкцый з У.Макея, а таксама выказалі надзею на хуткае вызваленне.

«Не так даўно стала вядома, што Еўрасаюз зняў абмежаванні на наведванне Макеем (міністрам замежных спраў Беларусі) дзяржаў ЕС. І апошнім часам бачная актывізацыя “флірту” паміж Беларуссю і Еўрапай. Гэта дае надзею на вызваленне палітвязняў у хуткім часе. Вось пра гэтае мы і напісалі спадару Алесю», – паведаміў каардынатар кампаніі «Гавары праўду» ў Мінску Юрый Салодкі

zapraudu.info

.

 

30 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета