+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

Тысяча подпісаў за “Народны рэферэндум”

Каля тысячы подпісаў за летні перыяд за правядзенне “Народнага рэферэндуму” сабралі берасцейскія актывісты кампаніі “Гавары Праўду!”. Нягледзячы на сезон адпачынку, у Берасці працягваецца кампанія па зборы подпісаў. Актывісты кампаніі ходзяць ад дзвярэй да дзвярэй, распраўсюджваюць інфармацыю і высвятляюць праблемы людзей, — пра гэта распавёў прадстаўнік кампаніі Ігар Маслоўскі:

— Мы трацім, безумоўна, вельмі шмат часу на тлумачэнні. Але гэта дае пазітыўны вынік. Калі размаўляеш 5-7 хвілін з чалавекам, тады ён разумее, чаго ад яго хочуць, ён разумее праблемы, актуальныя для берасцейцаў, і людзі падпісваюцца за гэтыя 6 пунктаў.

Сярод найбольш актуальных пытанняў у спісе пад зваротам – пытанне нацыянальнай бяспекі, вяртанне тэрміну абрання прэзідэнта на два гады, неабходнасць бясплатнай медыцыны і адукацыі ды так далей. Подпісы за правядзенне “Народнага рэферэндуму” як у Берасцейскай вобласці, так і па ўсёй рэспубліцы, плануецца збіраць як мінімум да прэзідэнцкай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

4 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі