+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Бабруйску адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы

У Бабруйску каля трыццаці чалавек 20 лютага адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

Людзі, якія дбаюць пра беларускую мову, напісалі дыктоўку і ўзялі ўдзел у розных конкурсах. Арганізатарам мерапрыемства выступілі бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

– Родная мова – гэта святое, таму мы не маглі не адзначыць гэты дзень, – сказала арганізатар мерапрыемства Вольга Піманава. – Паспрабавалі зрабіць так, каб у ўдзельнікаў нашай дыктоўкі сапраўды быў святочны настрой.

Напачатку мерапрыемства яна распавяла аб гісторыі беларускай мовы і пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы. Пасля мясцовая настаўніца беларускай мовы і літаратуры зачытала ўдзельнікам дыктоўкі тэкст Янкі Купалы “Ліст у рэдакцыю (замест прамовы на святкаванні дваццацігадовага юбілею ў Беларускім дзяржаўным тэатры 23 чэрвеня 1925 года)”.

– Пакуль адбывалася праверка нашых дыктовак, мы правялі некалькі конкурсаў па перакладах і гісторыі мовы, а таксама на лепшае дэкламаванне вершаў пра родную мову, – распавяла Вольга Піманава. – Пераможцамі сталі прадстаўнікі БСДП “Грамада” Віктар Ільюшчэнка і Станіслаў Кавалеўскі. Пасля былі вызначаны лепшыя ў напісанні дыктовак – гэта Алеся Шкапінцава, Юрый Грынявіцкі і зноў жа Станіслаў Кавалеўскі. Усе пераможцы атрымалі падарункі ад кампаніі “Гавары праўду” – розныя кнігі нашага лідара Уладзіміра Някляева, сшыткі з лагатыпам кампаніі.

Пасля ўзнагароджання пераможцаў дыктоўкі і конурсаў актывісты “Гавары праўду” распавялі ўдзельнікам мерапрыемства аб планах дзейнасці кампаніі на 2012 год і зрабілі прэзентацыю Грамадзянскай дамовы. Завяршылася святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Бабруйску салодкім сталом, на які актывісткі “Гавары праўду” запрасілі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

Багдан Іваноў

21 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі