+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Бабруйску гаварыць праўду забараняецца?

Як паведаміў інтэрнэт-сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна”, на адной з апошніх планёрак у гарвыканкаме ідэолагам прадпрыемстваў і ўстаноў Бабруйска былі дадзеныя ўстаноўкі наконт таго, на якія тэмы “папярэдзіць падначаленых”.

У прыватнасці, на прадпрыемствах і ва ўстановах трэба адсочваць з’яўленне газеты “Праўда Магілёўшчыны” (з інфармацыяй пра “Усебеларускі народны сход”) і неадкладна знішчаць яе.

Свой каментар на гэты конт далі актывісты аргкамітэта па стварэнню РГА “Гавары праўду!” з Магілёўскай вобласці, якія з’яўляюцца ініцыятарамі выдання газеты.

Алена Медзвядёва, каардынатар “Гавары праўду!” ў Бабруйску кажа, што яе вельмі здзівіла такая “устаноўка” з боку гарвыканкама:

— Сапраўды, мы пастаянна распаўсюджваем у горадзе газету “Праўда Магілёўшчыны”. Яна набыла сярод бабруйчан пэўную папулярнасць. Аднак у газеце пішацца чыстая праўда, ніякага “крымінала” ў ёй няма, таму такая рэакцыя на з’яўленне газеты з боку гарвыканкама мяне вельмі здзівіла.

Сваё здзіўленне выказала і Аксана Самуйлава, каардынатар “Гавары праўду!” па Магілёўскай вобласці:

— Актывісты “Гавары праўду!” выдаюць газету “Праўда Магілёўшчыны” для таго, каб інфармаваць людзей аб дзейнасці нашай арганізацыі, узняць хвалюючыя іх пытанні. На жаль, дзяржаўная прэса аб “Гавары праўду!” піша толькі негатыўна, недзяржаўных жа зарэгістраваных дэмакратычных выданняў у вобласці практычна не засталося. Ніякіх дэструктыўных заклікаў газета не ўтрымлівае. Безумоўна, нашы актывісты падтрымліваюць правядзенне Усебеларскага сходу, як і любое законнае дзеянне, скіраванае на абуджэнне актыўнасці грамадства, аднак яго арганізацыяй займаюцца нашы калегі з іншых дэмакратычных арганізацый. Таму мяне вельмі здзівіла ініцыятыва бабруйскіх “ідэолагаў” знішчаць газету.

Нагадаем, што 4 верасня міліцыя затрымала аўтамабіль Аксаны Самуйлавай у Магілёўскім раёне. Пасля ў райаддзеле машына была абшукана супрацоўнікамі міліцыі, і ўся знойдзеная друкаваная прадукцыя кампаніі “Гавары праўду!” была канфіскаваная да судовага разбіральніцтва.

Іван Барысаў, zapraudu.info

Контакты «Говори правду!» в Могилевской области

6 октября 2011

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета