+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Бабруйску прайшло мерапрыемства ў падтрымку палітвязняў

Вечарам 27 лютага адбылася вечарына, прымеркаваная да Дня нараджэння палітычнага вязня з Бабруйска Яўгенія Васьковіча.

Арганізавала правядзенне вечараны, каб выказаць сваю падтрымку палітвязням, Рада Бабруйскай гарадской кааліцыі дэмакратычных сілаў. Актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства прынялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду”.

– Вечарына атрымалася вельмі цёплай і сардэчнай, сабралась каля пяцідзесяці чалавек, у тым ліку абедзьве бабулі Яўгенія Васьковіча, – распавядае бабруйская актывістка “Гавары праўду” Вольга Піманава. – Мы паглядзелі фільм пра беларускіх палітвязняў, паслухалі шэраг выступаў нашых бабруйскіх дэмакратычных актывістаў. Пасля я таксама выступіла з вітальным словам да бабуль Яўгенія, падзякавала за тое, што яны выхавалі ўнука сапраўдным беларускім патрыётам і падаравала ім ад імя кампаніі “Гавары праўду” кнігі вершаў нашага лідара Ўладзіміра Някляева, нататнікі з сімволікай кампаніі. Жанчыны былі вельмі ўдзячныя за такі знак увагі ад “Гавары праўду”.

Напрыканцы вечарыны бабуля Яўгенія Васьковіча, Тамара Ўладзіміраўна, зачытала свой ліст да бабруйскіх дэмакратычных актывістаў з словамі падзякі за іх пастаянную падтрымку беларускіх палітвязняў.

Багдан Іваноў, zapraudu.info

28 февраля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі