+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Бабруйску таксама ўзгадалі пра Чарнобыль

Вечарыну арганізавалі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду” разам з бабруйскімі сацыял-дэмакратамі.

– Вечарына атрымалася вельмі насычанай і цікавай, прагучала шмат разнастайнай інфармацыі, – распавядае актывістка “Гавары праўду” Вольга Піманава. – Мы паглядзелі фільм пра чарнобыльскую аварыю, пасля Станіслаў Кавалеўскі распавёў аб экалагічных наступствах чарнобыльскай катастрофы. Потым я выступіла з дакладам пра тое, як чарнобыльская катастрофа ўздзейнічала на розум і душы нашых людзей, расказала пра адносіны савецкага і сучаснага беларускага кіраўніцтва да наступстваў трагедыі і пра планы будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Пасля выступлення дакладчыкаў на вечарыне адбылася шырокая дыскусія і абмен меркаваннямі наконт наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і праблемах, якія прынясе нашай краіне будаўніцтва атамнай электрастанцыі на яе тэрыторыі. Выказвалася шмат меркаванняў наконт таго, як пераадолець абыякавасць у адносінах да ўласнай бяспекі і “чарнобыль у нашых душах”, актывізаваць грамадскаць горада для вырашэнне экалагічных і сацыяльных праблем.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

25 апреля 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі