+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Белаазёрску адбыўся сход кааліцыйных сіл (фота)

Сябры чатырох партыйных і грамадскіх аб’яднанняў — Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду» і руху «За свабоду» — абмеркавалі канкрэтныя планы і дзеянні па падрыхтоўцы да «Народнага рэферэндума». 

Белаазёрск: аб’яднанне вакол ідэі «Народного референдума»

 

 

 

Работа пачалася, кажа мясцовы сябра сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Кузьмін:

— Мы кааліцыйна вырашылі размеркаваць участкі паміж сваімі партыйцамі і актывістамі і адзіным фронтам ісці на гэтыя выбары.

Яўген Пракурат:

— Прадстаўляю партыю БНФ і арганізацыю Рух «За свабоду». Запланавалі на бліжэйшы час сустрэчы, сходы і распрацоўку далейшых планаў. Былі ў Драгічыне, там таксама сустрэліся з нашымі сябрамі. Сумесна распаўсюджвалі ўлёткі грамадзянскай платформы «За Народны рэферэндум».

Валянцін Лазарэнкаў, актывіст кампані «Гавары праўду»:

— Ёсць жорсткі план на гэты месяц. Былі ў Драгічыне, пасля будзе Бяроза і Івацэвічы.

 

Злева направа: Валянцін Лазарэнкаў, Яўген Пракурат, Аляксандр Кузьмін

 

Першыя ўлёткі раз’ясняльнага характару пра «Народны рэферэндум» ужо трапілі ў паштовыя скрыні грамадзян Драгічына і Бярозы.

Аўдыёзапіс: Народный референдум 

Ганна ВАСІЛЕВІЧ

Радыё «Рацыя» 

 

26 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам