+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У БЕЛААЗЁРСКУ САБРАЛАСЯ КААЛІЦЫЯ. Разважалі пра «Народны рэферэндум»

Сябры чатырох партыйных і грамадскіх аб’яднанняў — сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), партыі БНФ, кампаніі “Гавары праўду” і Руху “За свабоду” абмеркавалі канкрэтныя планы і дзеянні па падрыхтоўцы да Народнага рэферэндуму.

Работа пачалася, кажа мясцовы сябра сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Кузьмін:

— Мы кааліцыйна вырашылі размеркаваць учаткі паміж сваімі партыйцамі і актывістамі і адзіным фронтам ісці на гэтыя выбары. 

Яўген Пракурат:

— Прадстаўляю партыю БНФ і арганізацыю Рух “За свабоду”. Запланавалі на бліжэйшы час сустрэчы, сходы і распрацоўку далейшых планаў. Былі ў Драгічыне, там таксама сустрэліся з нашымі сябрамі. Сумесна распаўсюджвалі ўлёткі грамадзянскай платформы “За Народны рэферэндум”.

Валянцін Лазарэнкаў, актывіст кампані “Гавары праўду”:

— Ёсць жорсткі план на гэты месяц. Былі ў Драгічыне, пасля будзе Бяроза і Івацэвічы. 

Першыя ўлёткі тлумачальнага характару пра «Народны рэферэндум» ужо трапілі ў паштовыя скрыні грамадзян Драгічына і Бярозы.

Злева направа: Валянцін Лазарэнкаў, Яўген Пракурат, Аляксандр Кузьмін

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза


1 июля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Мы открыли горячую «антитунеядскую» линию помощи гражданам