+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

«У Беларусі патрэбная альтэрнатыва на ўсіх узроўнях»

29 жніўня Менск наведаў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Візытаў амэрыканскіх урадоўцаў такога ўзроўню за 25 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не было.

Лідар «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч распавядае, як яны ацэньвае гэты візыт і што хацела б сказаць спадару Болтану пры сустрэчы.

1. Гэта вельмі станоўчая падзея для краіны, бо мы выступаем за пашыраны дыялёг, за адказнае суседзтва і партнэрства з рознымі краінамі, у тым ліку і з ЗША.

2. Калі мы кажам, што хочам супрацоўнічаць у сфэры эканомікі, то варта памятаць, што эканамічнае разьвіцьцё заўсёды залежыць ад палітычнага. Таму ў нашай краіне патрэбная альтэрнатыва на ўсіх узроўнях кіраваньня і прыняцьця рашэньняў, ад мясцовых дэпутатаў да дэпутатаў парлямэнту. Бо менавіта палітыка, улік галасоў грамадзянаў забясьпечваюць эканамічную стабільнасьць і разьвіцьцё. У тым ліку і на міжнародным узроўні.

«Радыё Свабода»

31 августа 2019

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Выборы-2019. Женя Караулов обучит Дрозды экономике

Подписаться на рассылку