+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Беларусі стартавала «Рок-салідарнасьць»

У Міжнародны дзень абароны правоў чалавека ў Беларусі стартавала грамадзкая кампанія «Рок-салідарнасць», ініцыяваная «Фан-клубам беларускай музыкі», аматарамі айчыннага року і актывістамі недзяржауных арганізацый.

Актывісты кампаніі раздалі бясплатна на вуліцах Мінска больш за тысячу дыскаў з музыкай беларускіх гуртоў, частка якіх зараз знаходзіцца пад нягласнай забаронай на выступленні ў Беларусі.

Інтэрв’ю з актывістам кампаніі Вітаўтам Пазьнякевічам.

— Вітаўт, як узьнікла ідэя кампаніі?

— Ідэя падтрымкі беларускіх музыкаў, якія не могуць выступаць у Беларусі, узнікла яшчэ ў другой палове 2000-х, калі ўпершыню з’явіліся так званыя “чорныя спісы”. Самым буйным мерапрыемствам, сярод іншых, стаў фэст “Права быць свабодным — БІ ФРЫ”, які прайшоў у Луцку (Україна) у 2007 годзе. Неўзабаве пасля гэтага фэсту адбылася сустрэча музыкаў з чыноўнікам Адміністрацыі прэзідэнта Праляскоўскім, пасля якой спісы былі адмененыя, і музыкі зноў маглі выступаць ў клубах, залах краіны. “Чорны спіс” зноўку ўзнік пасля выбараў 2010 года, у яго трапілі шмат беларускіх гуртоў, сярод якіх “Крама”, НРМ, “Нейра Дзюбель”, Зміцер Вайцюшкевіч і іншыя. Таму летам 2011 года сябры “Фан-клуба беларускай музыкі”, актывісты недзяржаўных арганізацый вырашылі арганізаваць кампанію салідарнасці з музыкамі з так званых “чорных спісаў”.

— Якія задачы ставіце перад сабой?

— Па-першае, мы хочам выказаць салідарнасьць з музыкамі, якія трапілі ў такую сітуацыю. Зараз такая сітуацыя, што забароненыя музыкі як-бы самі па сабе. У той жа час ёсць фэны беларускай музыкі, у тым ліку фанаты гуртоў, якія сёння пад забаронай. Яны таксама сядзяць і чакаюць “з мора надвор’я”.  Мы хочам з дапамогай фанатаў данесці да гуртоў пасыл, што яны не адныя, арганізаваць сярод аматараў айчыных забароненых гуртоў збор лістоў, нейкіх хэнд-мэйд падарункаў, вершаў і г.д. і перадаць іх музыкам, каб яны адчулі падтрымку, што іх памятаюць.

Па-другое, мы плануем данесьці да насельніцтва, што ў нашай краіне існуе такая абсурдная сітуацыя, калі музыка знаходзіцца пад забаронай. Што ёсць дазволеныя музыканты і ёсць недазволеныя, што гэта ненармальна.

І, па-трэцяе, даць чыноунікам зразумець, што гэта не нармальна, калі музыкі, грамадзяне гэтай краіны, не могуць займацца  сваёй прафесійнай дзейнсьцю.

Спадзяемся, што музыкі, якія сёння не могуць выступаць, нас падтрымаюць і мы – музыкі і іх фаны – разам паспрабуем вырашыць праблему ці хаця б змяніць адносіны чыноўнікаў да музыкаў.

— Якая сённяшняя пазіцыя чынавенства?

— Пазіцыя ўладаў гучыць дзіўна. Яны кажуць, што музыкі павінны альбо займацца творчасьцю, альбо палітыкай. Але забываюць дадаць, якой палітыкай не павінны займацца творцы, бо спевакі і гурты, што граюць на канцэртах “За Беларусь”, таксама займаюцца палітыкай.

— Якія яшчэ планы кампаніі, што збіраецеся рабіць?

— Будучая дзейнасьць нашай кампаніі залежыць у першую чаргу ад жаданняў саміх людзей, што будуць да нас далучацца. З таго, што зараз плануецца, – гэта сустрэчы з музыкамі, творчы конкурс на тэму “Рок і салідарнасьць” і шмат чаго іншага.

— Як можна з Вамі скантактавацца?

— Шукайце нас у сацыяльных сетках:
http://vk.com/club31472006
http://www.facebook.com/groups/159259177503512/

«Фан-клуб беларускай музыкі»

12 декабря 2011

Теги:

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Беларусь не только Минск»: форум регионального развития в Бобруйске