+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Берасці актывісты кампаній «Гавары праўду» і «За наш горад» абмеркавалі формы мясцовага самакіравання

Што такое тэрытарыяльнае самакіраванне і якім чынам яно працуе. Пра гэта гаварылі ў Берасці. Адукацыйная сустрэча для грамадскіх актывістаў прайшла ў рамках кампаніі “Гавары Праўду!” і кампаніі “За наш горад”. Удзельнікі змаглі атрымаць інфармацыю пра формы мясцовага самакіравання ў Беларусі і як гэта можна прымяніць на тэрыторыі Берасця, – пра гэта расказала адна з галоўных арганізатарак адукацыйнай сустрэчы Ганна Канюс:

— Мы лічым, што ўключэнне грамадзянаў у тэрытарыяльнае мясцовае самакіраванне, актыўнае ўключэнне, будзе спрыяць таму, што грамадзяне будуць разумець, што яны гаспадары горада. Яны стануць паўнапраўнымі жыхарамі гэтага горада. Будуць разумець як фармуецца і выдаткоўваецца бюджэт. Будуць больш адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў. Будуць разумець, як дзейнічае ўся жыллёва-камунальная гаспадарка – як працуе, як уладкавана.

Для жыхароў Берасця, як і іншых гарадоў, важна ведаць, як прымаюцца рашэнні на лакальным узроўні. І важна браць на сябе адказнасць за свае рашэнні, – дадае актывістка.

Крыніца: «Беларускае Радыё Рацыя»

16 июля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі