+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Берасці рыхтуюцца да «Народнага Рэферэндуму»

Кампанія “ад дзвярэй да дзвярэй”, распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, тэлефонныя размовы і атрыманне лістоў ад грамадзянаў – у такой форме адбываецца збор пытанняў і падрыхтоўка да кампаніі «Народны Рэферэндум» у Берасці.

Адзін з каардынатараў праграмы Ігар Маслоўскі кажа, што такая ініцыятыва выклікае зацікаўленасць у людзей:

У Берасці і Берасцейскай вобласці мы сустракаемся ў першую чаргу са сваімі актывістамі, тлумачым у цэлым пазіцыю, знаходзім паразуменне. Далей нашыя актывісты ідуць да людзей і пытаюцца, якія неабходны перамены, якія пытанні трэба вынесці на «Народны Рэферэндум». Гэта вельмі важна. Безумоўна, такога раней ніхто не рабіў. Гэта цікавіць людзей. І калі людзям тлумачыш, яны разумеюць, адказваюць на пытанні, прапаноўваюць свае пытанні.

У рамках кампаніі актывісты па ўсёй рэспубліцы плануюць сабраць 500 тысячаў подпісаў пад ініцыятывай правядзення «Народнага Рэферэндуму». Цяпер адбываецца збор пытанняў, якія плануецца на яго выносіць.

Беларускае Радыё Рацыя

24 сентября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі