+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Берасці скардзяцца на працу гарадскіх уладаў

У Берасці актывісты кампаніі «Гавары праўду» скардзяцца на працу гарадскога Савета дэпутатаў і гарадскога выканаўчага камітэта ў вышэйшыя інстанцыі.

Яны адмовіліся прадастаўляць копію рашэння пра зацверджанне бюджэту горада на 2013 год. Уладамі быў праігнараваны шэраг прапановаў грамадскіх дзеячаў, у тым ліку прапанова пра размяшчэнне дакумента з бюджэтам на сайце Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта і ў СМІ.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі адзначыў, што матывам да напісання скаргі стала парушэнне чыноўнікамі беларускага заканадаўства:

— Мы лічым, што наш калектыўны зварот Берасцейскім гарадскім Саветам дэпутатаў і гарадскім выканаўчым камітэтам згодна з артыкулам 9 і 14 закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» не разгледжаны па сутнасці. Не вырашаны ўсе выкладзеныя намі пытанні, няма ўважлівага стаўлення да заяўнікаў, да нас, да грамадзян.

«Пры адказе дапушчаны фармалізм, не прыняты меры для поўнага, аб’ектыўнага, ўсебаковага разгляду нашага калектыўнага звароту, не прынята абгрунтаванае рашэнне,» — дадаў Ігар Маслоўскі.

Крыніца: Радыё Рацыя

15 марта 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета