+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Берасці збіраюць подпісы за рамонт дарог

За рамонт дарог у мікрараёне Граеўка пачалі збор подпісаў у Берасці. Ініцыятарамі выступілі грамадзяне сумесна з актывістамі кампаніі “Гавары праўду”.

Подпісы будуць накіраваны ў Берасцейскі гарадскі выканаўчы камітэт і ДАІ Берасцейскай вобласці.

Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Ігар Маслоўскі адзначыў, што ў горадзе ёсць шэраг дарог, якія патрабуюць рамонту.

— Мы працягваем кампанію «Тысяча і адна ямка». У выніку нашага маніторынгу было выяўлена шмат праблемаў у горадзе па гэтай тэматыцы. Відаць, шмат дарог не адпавядаюць дапушчальным нормам бяспекі дарожнага руху. Гэта не цэнтральныя гарадскія вуліцы, але тым не менш вельмі важныя для жыхароў горада дарогі. Ад нас гэта вуліца Асіпенкі, што ў мікрараёне Граеўка.

Па словах Ігара Маслоўскага, на дадзены момант сабрана ўжо каля трох соцен подпісаў. Усяго пад зваротам плануецца сабраць каля паўтысячы подпісаў.

Крыніца: Радыё Рацыя

29 мая 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі