+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Брэсце мужчына здаў у міліцыю жанчыну, што збірала подпісы за Народны рэферэндум

nrПра гэта распавёў каардынатар грамадскай кампаніі “Гавары праўду” па Брэсце Ігар Маслоўскі.

Мужчына затрымаў актывістку ў сваёй кватэры і выклікаў міліцыю. Жанчыну завезлі ў РАУС.

Маслоўскі: «На мой погляд, звычайны грамадзянін не меў ніякага права фізічна затрымліваць чалавека, зачыняць дзверы. Наша актывістка не рабіла нічога супрацьзаконнага. У бліжэйшы час мы звернемся ў праваахоўныя органы. Пагатоў, ёсць яшчэ адна нагода — былі забраныя чатыры падпісныя лісты. Мы будзем прасіць, каб нам вярнулі гэтыя лісты і высветлілі абставіны затрымання нашай актывісткі ў кватэры».

Са словаў Маслоўскага, міліцыянты склалі на зборшчыцу подпісаў пратакол апытання, а ён ездзіў вызваляць актывістку і пісьмова патлумачыў законнасць збору подпісаў. Жанчына знаходзіцца ў шоку ад здарэння.

Нагадаем, што арганізатары акцыі прапануюць падтрымаць вынясенне на рэферэндум пытанняў пра бясплатнасць дзяржаўнай адукацыі і аховы здароўя, выбарнасць кіраўнікоў выканаўчых органаў мясцовай улады, курс на інтэграцыю з ЕС, неразмяшчэнне на тэрыторыі Беларусі вайсковых базаў трэціх краін, абмежаванне знаходжання на пасадзе прэзідэнта двума тэрмінамі і падкантрольнасць прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці.

Крыніца: Еўрарадыё

4 апреля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі