+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Брэсце не дазволілі пікет

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў дэпутатам “Грамадзянскай дамовы” ў правядзенні пікетаў за малы памежны рух. Пра гэта паведаміў адзін з заяўляльнікаў Ігар Маслоўскі. Улады аргументуюць сваё рашэнне неадпаведным выбарам месца для пікетавання. Пляцоўка насупраць Брэсцкага ЦУМа не ўваходзіць у пералік вызначаных гарвыканкамам месцаў для масавых мерапрыемстваў. Ігар Маслоўскі, аднак, нагадвае, што падчас выбарчай кампаніі пікетаваць ля цэнтральнага ўнівермага дазвалялася, і грамадскі парадак ад гэтага не парушаўся. У вызначаных жа месцах, на думку палітыка, збіраць подпісы даволі праблематычна.

– Хто ж будзе праводзіць пікеты на тых пляцоўках, якія вызначаны гарвыканкамам. Гэта трэба стаяць зараз па пояс у снезе і збіраць подпісы. Таму лічым, што такія прыродныя ўмовы павінны быць улічаны ўладай, каб даць ці не даць дазвол на правядзенне таго ці іншага мерапрыемства.

Нагодай для збору подпісаў пад зваротам да дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў стала тое, што падпісаная Польшчай і Беларуссю дамова пра малы памежны рух дагэтуль не рэалізуецца на практыцы.

Источник: racyja.eu

21 декабря 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета