+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Бялынічах аднавілі міні-рынак

белыничи рынок

За аднаўленне міні-рынка ў Бялынічах настойліва змагаліся мясцовыя пенсіянеры і ўладальнікі прысядзібных гаспадарак, якія прадавалі на міні-рынку разнастайную сельскагаспадарчую прадукцыю ўласнай вытворчасці. Дапамагалі людзям у іх барацьбе за аднаўленне міні-рынка ў гарадскім пасёлку мясцовыя актывісты “Гавары праўду”, якія падрыхтавалі неабходны зварот у райвыканкам.

Неабходна адзначыць, што пасадзейнічаў аднаўленню міні-рынка ў Бялынічах старшыня Бялыніцкага райвыканкама Мікалай Кадаценка. У снежні 2013 года на прыёме грамадзянаў ён паабяцаў бялыніцкім ветэранам працы, што вясной праца міні-рынка на вуліцы Калініна будзе абавязкова адноўлена і слова сваё стрымаў.

Добра папрацавалі і бялыніцкія камунальнікі, зараз гандлёвы павільён выглядае нашмат прывабней, чым гэта было раней.

—          Заўсёды прыемна, калі ўлада рэагуе на звароты людзей і ўлічвае іх патрэбы, — выказвае меркаванне каардынатар “Гавары праўду” па Бялыніцкаму раёну Пётр Шымбалёў. – Жыхары Бялыніч зноў могуць набыць патрэбныя ім тавары з уласных падворкаў па дарозе з працы на абед, альбо пасля заканчэння працоўнага дня. Змогуць атрымаць і дадатковыя даходы да сваёй невялікай пенсіі і бялыніцкія пенсіянеры, якія звычайна прадаюць сваю прадукцыю ў зручным месцы на вуліцы Калініна.

Ірына Беганкіна

www.zapraudu.info

11 апреля 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі