+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Бялынічах распавядаюць пра “Народны рэферэндум”

У гарадскім пасёлку Бялынічы мясцовыя актывісты “Гавары праўду” наладзілі пастаянны распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб “Народным рэферэндуме”. Любы жадаючы бялынічанін можа атрымаць іх у крамах мясцовых прадпрымальнікаў, актывістаў кампаніі “Гавары праўду” Алега і Мікалая Мяцеліцы.

DSCF2306Па словах актывістаў “Гавары праўду”, жыхары Бялыніцкага раёна даволі актыўна цікавяцца інфармацыяй аб “Народным рэферэндуме”, выказваюць свае меркаванні аб тым, якія менавіта хвалюючыя іх пытанні патрэбна вынесці на рэферэндум.

У той жа час актывісты “Гавары праўду” адзначаюць, што ўзровень запалоханасці сярод мясцовага насельніцтва застаецца даволі вялікім. Запоўніць адрыўныя купоны з меркаваннем, менавіта якія пытанні патрэбна вынесці на рэферэндум і пры гэтым пазначыць свой хатні адрас, замацаваны ўласнаручным подпісам, адважваюцца нямногія бялынічане.

Таксама мясцовыя актывісты “Гавары праўду” вядуць пастаянны распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб беларускіх палітвязнях, разнастайных незалежных дэмакратычных выданняў. Для гэтых мэтаў у краме Мікалая Мяцеліцы створаны адмысловы стэнд, які рэгулярна папаўняецца разнастайнымі выданнямі, атрымаць якія бясплатна можа жадаючы бялынічанін.

Як адзначаюць актывісты “Гавары праўду”, асаблівай папулярнасцю сярод насельніцтва Бялыніцкага раёна карыстаюцца мясцовыя незалежныя маланакладныя газеты “Рэгіён” і “Паходня”, якія разыходзяцца літаральна за лічаныя дні. Дарэчы, на старонках гэтых газет заўсёды знаходзіць адлюстраванне і дзейнасць актывістаў “Гавары праўду” Магілёўскай вобласці.

Ірына Беганкіна

21 октября 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Надо ли извиняться перед памятником? Андрей Дмитриев на ОНТ