+375 17 209-48-04

info@zapraudu.info

У Бялыніцкім офісе “Грамадзянскай дамовы” заўсёды дапамогуць

У офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” у Бялынічах звярнулась за дапамогай былая супрацоўніца Бялыніцкай ПМК №241 Таццяна Новікава.

Па словах Таццяны Новікавай, па стане здароўя яна вымушана была звольніцца з працы ў будаўнічай арганізацыі. Зараз яна адчувае сябе вельмі дрэнна, у сувязі з дрэнным станам здароўя не можа знайсці ніякую іншую працу, тым больш, што і ўзрост у яе ўжо перадпенсійны. У былой арганізацыя, дзе яна адпрацавала шэраг гадоў, ёй таксама дапамагаць адмаўляюцца, хоць менавіта з-за цяжкай працы ў Бялыніцкай ПМК-241, па словах Таццяны, у яе і адбылось рэзкае пагаршэнне стану здароўя.

У Бялыніцкім офісе дэпутата “Грамадзянскай дамовы” Таццяне Новікавай была аказаная неабходная дапамога. Кваліфікаваны юрыст пракансультаваў былую работніцу Бялыніцкага ПМК-241 аб тым, у якія інстанцыі ёй патрэбна звяртацца для вырашэння сваіх праблем і якія для гэтага неабходны дакументы.

З пачатку лютага офіс дэпутата “Грамадзянскай дамовы” у Бялыніцкім раёне перанёс сваю працу непасрэдна ў гарадскі пасёлак Бялынічы. Зараз супрацоўнікі офіса вядуць прыём і прымаюць звароты грамадзян па адрасе: г. п. Бялынічы, вул. Савецкая, 14 (памяшканне крамы “Мяцеліца”). Тэлефон офіса: 8 (02232) 51-692, Мяцеліца Мікалай Міхайлавіч.

Як кажа Мікалай Мяцеліца, у офісе дэпутата “Грамадзянскай дамовы” у Бялынічах заўсёды рады аказаць дапамогу тым грамадзянам, якія маюць у ёй патрэбу.

Ірына Беганкіна, zapraudu.info

19 февраля 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
Поход к избирателям. Олег Квятинский, кандидат в депутаты Витебского горсовета