+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Дзень Перамогі лідары і актывісты «Гавары праўду» ушанавалі памяць герояў

У Дзень Перамогі лідары і актывісты грамадзкай кампаніі «Гавары праўду» ушанавалі памяць герояў, якія адстаялі незалежнасць краіны ў той жудаснай крывавай і вайне.

Спачатку яны усклалі кветкі каля помніка на Плошчы Перамогі.

Трэба адзначыць, што свае адносіны да памяці тых, хто аддаў жыццё за нас, сучаснікаў, лідар кампаніі Уладзімір Някляеў найбольш поўна выказаў у радках, што адбіты на сцяне падземнага пераходу пад Плошчай.

Пасля гэтага яны накіраваліся на Усходнія могілкі, дзе пахаваны народны пісьменнік і франтавік Васіль Быкаў ды былы кіраўнік краіны Пётр Машэраў.

Ля магілы Быкава мы сустрэлі ягоную ўдаву, Ірыну Міхайлаўну, і прадстаўнікоў фінскага ПЭН-цэнтру, якія таксама завіталі да Васіля Ўладзіміравіча, каб аддаць яму даніну павагі.

Я папрасіў Йокко Малінена, пісьменніка ды грамадскага дзеяча, які дапамагаў Васілю Быкаву, калі той вымушаны быў жыць колькі гадоў у краіне Суомі, сказаць пару словаў пра тыя часы.

Аудыёзапіс — Йокко Малінен успамінае пра Быкава.

Юрый Ганчар, zapraudu.info

 

9 мая 2012

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі