+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У Гародні канфіскавалі падпісныя лісты за “Народны рэферэндум”

47_n

3 кастрычніка сябра кампаніі „Гавары праўду!” Ежы Грыгенчу затрымалі на тры гадзіны ў Ленінскім РАУСе Гародні. Аднаму з жыхароў, да каго завітаў актывіст, змест падпісных лістоў за пытанні „Народнага рэферэндума” падаліся крамольнымі, і ен выклікаў міліцыю. У актывіста канфіскавалі таксама падпісныя лісты, якія накіравалі на экспертызу. Пакуль – без складання пратаколу. Міліцыянты папрасілі, каб у час правядзення экспертызы зместу падпісных лістоў гарадзенскія актывісты подпісаў не збіралі, маўляў – “а раптам гэта правапарушэнне”.

Каментар каардынатара кампаніі “Гавары праўду” ў Гародні Змітра Бандарчука:

 Адной з прычынаў такой рэакцыі міліцыі можа быць тое, што сябры кампаніі паспяхова сабралі ўжо 50 тысячаў подпісаў і перадалі ў Палату прадстаўнікоў Беларусі. Затрымлівалі 10 міліцыянтаў, быццам гэта нейкі страшэнны крымінал. Калі ты ходзіш ад кватэры да кватэры, то каля 70% людзей падпісваецца. Многія адмаўляюць, кажуць, што ім на працы забараняюць падпісвацца. Канешне, ёсць такія людзі, якія нагледзеліся расейскага тэлебачання і ў любых ініцыятывах, якія адбываюцца ў Беларусі, бачаць нейкі Майдан, кроў у Данецку і бежанцаў.

«Беларускае Радыё Рацыя»

5 октября 2014

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі