+375 29 853-40-17

info@zapraudu.info

У ГАРОДНІ СТРАЙКУЮЦЬ РЫНКІ. Прадпрымальнікі на працу выйшлі, але не працавалі

Прадпрымальнікі на ніжняй пляцоўцы рынка «Цэнтральны» з самай раніцы стаяць побач са сваімі працоўнымі месцамі і не распачынаюць працы. Большасьць гандляроў на рынку «Паўднёвы» таксама не прыступілі да працы.

Такім чынам частка гарадзенскіх прадпрымальнікаў з рынкаў «Цэнтральны» і «Паўднёвы» вырашылі выказаць пратэст супраць увядзеньня ўрадам Беларусі з 1 ліпеня чарговай абавязковай сэртыфікацыі тавараў.

Прадпрымальнікі перакананыя, што гэта прывядзе найперш да «вымываньня» з продажу танных тавараў і значнага падаражэньня іншых. А значыцца, многім давядзецца закрыць свой бізнэс.

Цяпер дастаткова мець сэртыфікат, які выдае фабрыка альбо той аптовы прадавец, у якога тавар купляўся. Аднак з 1 ліпеня ўсё кардынальна зьмяняецца. Пасьля стварэньня Мытнага зьвязу Расеі, Казахстану і Беларусі згодна з Адзіным мытным рэглямэнтам сэртыфікат якасьці можна браць толькі ў спэцыяльных цэнтрах. На кантроль для атрыманьня сэртыфікату трэба прынесьці як мінімум пяць узораў.

Міхал КАРНЕВІЧ

Радыё «Свабода» 

16 июня 2013

Коментарии

Добавить комментарий

Вы должны быть авторизованы для комментирования.

 
А также…
«Апазіцыя павінна прадстаўляць грамадства!» Андрэй Дзмітрыеў абмяркоўвае пасланне Аляксандра Лукашэнкі